Касцёл Узвышэння Святога Крыжа у аг. Макараўцы

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа пабудаваны ў 1795 годзе з дрэва без адзінага металічнага цвіка або мацавання. Храм быў узведзены за сродкі Людвіка і Канстанцыі Панцержынскіх, уладальнікаў маёнтка Уснар Драўляны, недалёка ад іх сядзібы. Першапачаткова быў філіялам Індурскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы, затым стаў парафіяльным Касцёлам Уснарскай парафіі. У 1995году прыхаджане ўрачыста адзначылі 200-гадовы юбілей Макараўскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа, які бесперапынна служыць вернікам з 1795 года.