Касцёл Святога Антонія у г. п. Малая Бераставіца

Па суседстве з гарадскім пасёлкам Вялікая Бераставіца знаходзіцца аграгарадок Малая Бераставіца. Тут захавалася некалькі помнікаў архітэктуры 19 стагоддзя, сярод якіх – Касцёл Святога Антонія Падуанскага.

Касцёл будаваўся ў складаныя часы, калі Малая Бераставіца належала Ваўкавыскім. Ініцыятарам і фундатарам будаўніцтва касцёла выступіў мясцовы памешчык Антоній Ваўкавыцкі. Узводзіць каменны храм пачалі ў 1851 годзе, на месцы драўлянага папярэдніка.

Калі працы над храмам падыходзілі да завяршэння, здарылася паўстанне 1863 года. Як вядома, пасля гэтага падзеі большасць касцёлаў на тэрыторыі Беларусі былі зачыненыя, альбо перададзены праваслаўнай царквы. Такі ж лёс напаткаў храм Святога Антонія Падуанскага і ў 1866 годзе храм быў зачынены пасля падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага.

Усе абразы і начынне перададзены Крынкаўскаму касцёлу. У 1920-х гадах вернуты каталікам. У 1946 годзе будынак касцёла цалкам выгарэў, засталіся толькі сцены. Адноўлены і вернуты вернікам у 1990-х гадах. Першапачатковы выгляд храма вядомы па малюнку Напалеона Орды.