Касцёл Божай Маці Анельскай і былы кляштар францысканцаў

Касцёл Божай Маці Анельскай і былы манастыр францысканцаў – помнік архітэктуры барока (XVII–XVIII стст.). Складаны рэльеф прадвызначыў асіметрычную кампазіцыю храма, якая ўключае званіцу і манастырскі комплекс. Каменныя двухпавярховыя манастырскія карпусы і трохнефнай касцёл ўтвараюць замкнёны ўнутраны двор.
Высокі алтар у два ярусы даходзіў амаль да скляпенняў касцёла. Ён упрыгожаны разьбой, пазалотай і мноствам скульптур. У храме знаходзіцца самы стары ў Беларусі арган на 12 галасоў. Ён быў завезены сюды ў 1750 годзе.
У 1759 г. касцёл быў перабудаваны-зняты купал над галоўным нефам, на 4 метры паднятая званіца і накрытая шлемам у стылі ракако. Захаваўся галоўны драўляны алтар першай паловы XVIII ст.у парафіі ў 1920-ыя гг. працаваў ксёндз Максіміліян Кольбэ, які ахвяраваў сваім жыццём у канцлагеры Асвенцым; кананізаваны.
У пасляваенны час савецкая ўлада прыняла рашэнне размясціць у ім шпіталь.
У 1991 годзе манастыр быў узяты пад апеку якія вярнуліся ў Гродна францысканцам.
Галоўнай рэліквіяй манастыра з'яўляецца абраз Божай Маці Анёльскай ўзору 17 стагоддзя, якая валодае цудатворнымі ўласцівасцямі.

Кантакт:

тэл.: +375 152 39 89 00 (канцылярыя)

antoni-77@mail.ru (эл. пошта пробашча святыні)