Касцёл Адшукання Святога Крыжа і былы кляштар бернардзінцаў

Адзін з унікальных культавых комплексаў, размешчаных у цэнтры горада на высокім пагорку, - гэта манастыр ордэна бернардынцаў. Востры шпіль яго фігурнай званіцы, узвышаючыся на высокім правым беразе Нёмана, з'яўляецца дамінантай старажытнай частцы горада і прыкметны з любой кропкі наваколля. Сёння бернардынскі касцёл Адшукання Святога Крыжа – самая старажытная каталіцкая святыня Гродна.

Касцёл здабыцця Святога Крыжа з'яўляецца найстарэйшым каталіцкім храмам Гродна. Яшчэ ў 1494 г. вялікім князем літоўскім Аляксандрам бернардынцам быў падараваны зямельны ўчастак, на якім яны пабудавалі драўляны касцёл і кляштар. Кароль Жыгімонт III у 1595 г.заснаваў другую каменную святыню ў Гродне – касцёл кляштара бернардзінцаў. Кутні камень асвяціў у 1602 г. біскуп Віленскі б. Завершана будаўніцтва было ў 1618 г. і 13 траўня віленскім біскупам Е. Валовічам касцёл быў асвячоны. Паводле легенды, больш за ўсіх на будаўніцтва касцёла ахвяравалі салдаты, якія вярталіся з перамогай дадому і ў памяць аб гэтай падзеі кожны рыцар даў талер, а канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега – тысячу талераў. У 1682 г. будынак манастыра перабудавалі. У 1686 г.быў перакрыты дах касцёла, рэстаўраваны алтар св. Антонія, пабудавана капліца св. Барбары і св. Казіміра. У 1736 г.па ініцыятыве Францішка Бараноўскага будуюцца 3 алтары капліцы св. Міхаіла. У гэты ж час перабудаваны алтары св. Банавентуры, св. Ануфрыя, св. Пятра з Алькантары. 21 студзеня 1858 г. у Бернардынскім касцёле адбылося вянчанне вядомай гродзенскай пісьменніцы Э. Ажэшкі.

У інтэр'еры касцёла знаходзяцца ўнікальныя рэнесансныя скульптурныя кампазіцыі і арган XVII ст. у нішах аркатурнага пояса на паўднёвай сцяне цэнтральнага нефа намаляваныя 12 апосталаў, на паўночнай – 12 гістарычных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. У 1863 г. кляштар скасавалі, і касцёл стаў парафіяльным. А з 1990 г.у сценах старажытнага манастыра размяшчаецца Вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя.

Паводле адной з гарадскіх легенд, бернардзінскі кляштар і касцёл былі звязаны з усімі астатнімі касцёламі горада. А найбольш інтрыгуючым стала паданне аб падземным ходзе, які капалі манахі-бернардынцы і манашкі-бернардынкі са сваіх манастыроў, размешчаных на суседніх пагорках, насустрач адзін аднаму для любоўных спатканняў.

Расклад набажэнстваў:

нядзеля і святочныя дні: 7:30, 9:00, 12:30, 19:00 — на польскай мове

10: 30 — пропаведзь на рускай і беларускай мовах, служба для дзяцей

буднія дні: 7:30, 8:00, 19:00 — на польскай мове

Кантакт:

тэл.: +375 152 71 96 35 (канцылярыя)

bernardiny.grodno@mail.ru