Камандны бункер краін Варшаўскага Дагавора

Падгрыфам «асаблівасакрэтна» у сярэдзіне 80-х па ўсім СССР будаваліся камандныя бункеры АУС (Аб'яднаных сілаў Варшаўскага Дагавора), дзе ў выпадку ядзернай атакі павінна было размясціцца кіраўніцтва арганізацыі. Тут можна было перажыць атаку, адсюльжа - аддаваць загады для барацьбы з праціўнікам.

З 1953 па 1962 свет стаяў на мяжы ядзернай вайны. У маі 1955 года, уразгар халоднай вайны, Савецкі Саюз, Балгарыя, Албанія, Усходняя Германія, Румынія і Польшча у Варшаве падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе. Гэтападзея стала адказам на злучэнне Амерыкі з альянсам ФРГ і нарошчванні сіл НАТА. Такімчынам, Еўропа падзялілася на 2 ваенных лагеры.

Аб'ект 1161 – так называўсякамандны пункт у Беларусі.

З 70-х гадоў XX стагоддзя напружанне ў гонцы ўзбраення паступо вазніжалася, аднак на тэрыторыі СССР пачалі будаваць камандныя пункты АУС. У 1985 годзе ў раёне мяжы з Польшчай раптам з'явіўся металічны ангар, які нагадвае саркафаг вышынёй у 8-павярховы дом і шырынёй у 2 футбольныя палі. Гэтае збудаванне хавала ад амерыканскіх спадарожнікаў той факт, што тут ідзе падземнае будаўніцтва.

У 1991 г. распаўся АУС, затым СССР, таму будаўніцтвы «замарозіліся». Прайшло больш за 30 гадоў, цяпер былы камандны бункер АУС больш падобны на руіны і тоны іржы, а гэта месца і сёння застаецца адным з самых загадкавых аб'ектаў слядоў халоднай вайны на беларускай зямлі. Падобныя не дабудаваныя падземныя бункеры стаяць у Азербайджане і Малдове, аднак беларускі бункер лічыцца самым вялікім гістарычным будынкам – яго глыбіня больш за 60 метраў.

У беларускі падземны камандны пункт ўклалі каля 32 мільёнаў савецкіх рублёў. У параўнанні, у 80-х гадах XX стагоддзя адна пяціпавярхоўка абыходзілася дзяржаве ў 1 млн. рублёў. Нескладана палічыць, колькі жылых дамоў можна было б пабудаваць. Аднак былі пабудаваны два 12-павярховыя блокі ва ў рочышчы Шчадзілкі, на Гродзеншчыне. У адным з іхпавінна было размясціццакамандаванне – там абсталявалі залу кіраваннявойскамі, рабочыякабінеты, харчовы блок, санчастку і нават морг, другі быў разлічаны на жыцце забеспячэнне ўсяго бункера – тут павінны былі быць тэхнічныя памяшканні і сховішчы запасаў. Паміж сабой блокі злучаліся дума пераходамі, а зверху ўся пабудова накрывалася бетонным дахам таўшчынёй у 3 метры.

Дарэчы, бетону на будаўніцтва бункера, які быў прызначаны абараняць у выпадку ядзернай вайны кіраўніцтва вялікай краіны, не шкадавалі. Прычынай таму паслужыла ўласцівасць бетону памяншаць дзеянне гама-прамянёў. 6 см бетону пасла бляюць яго дзеянне ў 2 разы, а метр – у сто тысяч разоў.

Былы ваенны аб'ект СССР круглыя суткі ахоўвалі аж да 2009 года. І гэта нягледзячы на тое, што адразу пасля спынення будаўніцтва камандны пункт краін Варшаўскага Дагавору пакінулі ўсё: і дзяржава, і будаўнікі. Неўзабаве абсталяванне, набытае за вялікія сумы грошай і так і не сабранае, часткова вывезлі ваенныя, а астатняе проста раскралі. Як бы ні імкнуліся марадзёры, расцягнуць сцены блока не атрымаецца: яны зроблены з няздымнай металічнай апалубкі, залітай трывалым фартыфікацыйным бетонам.

У 2011 годзе гараж знеслі, а таямнічыя дзіркі ў зямлі вырашылі схаваць пад грудай жалеза і металу, зверху прысыпанай зямлёй. Сёння гэта месцані чым не выдзяляецца: знешне яно падобна на звычайны пагорак. Вакол раскіданыя бетонныя блокі і пліты. На самай жа справе там размяшчаецца велізарны шматпавярховы «дом», убудаваны ў зямлю. А знутры – гэта хутчэй ужо проста навала заржавела наметалу, затопленая з ніжніх узроўняў.