КК "Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н.Драздовіча" створаны ў 1991 годзе, з 2016 года носіць імя вядомага беларускага графіка і жывапісца, этнографа і фалькларыста, астранома і археолага, настаўніка і пісьменніка. Унікальна тое, што музей знаходзіцца ў былым сядзібным доме памешчыкаў Шырынаў, пабудаваным у канцы XVIII стагоддзя ў стылі класіцызму.
У музеі знаходзяцца 4 экспазіцыйныя залы. У дзвюх залах першага паверха размешчана этнаграфія, дзве залы другога паверха прысвечаны жыццю і творчасці Язэпа Драздовіча. У экспазіцыі прадстаўлена 14 арыгінальных работ мастака, 24 захоўваюцца ў запасніках.
Музей выкарыстоўвае розныя формы папулярызацыі спадчыны Язэпа Драздовіча. Найбольш значным мерапрыемствам з'яўляецца тыдзень-фестываль "Вандроўца, мудрых фарбаў Бог", які праходзіць у першыя дні кастрычніка.
Арганізаваны і праводзяцца экскурсіі па турыстычных маршрутах: «Сцежкамі Я.Драздовіча», «Духоўная спадчына Германовіч: захаваная і страчаная». Штогод турыстам прапануецца наведаць у траўні «Ноч музеяў», у жніўні - "Бульбяны фэст".

1
2...
519