Храм Святога Яна Непамука

Храм Святога Яна Непамука, паводле старажытных хронік, першапачаткова быў пабудаваны ў 1659 годзе Ганнай Эйсмантавай з сынам Якавам. Аднак храм спасцігла злая доля і ў 1722 годзе ён згарэў.
Пазней храм быў пабудаваны ў 1849-1850 гг.пад кіраўніцтвам ксяндза Міхаіла Сезянеўскага і ў 1912 годзе адрэстаўраваны.
Дзейнічаў і ў савецкі час.
У храме маюцца абразы 18-19 стст. «Маці Божая Вастрабрамская», «Маці Божая Ляжайская», «Маці Божая Чэнстахоўская» (пачатак 19 стагоддзя), абраз у металічнай Рызе 18 стагоддзя «Ян Непамук». Некалькі абразоў напісаў беларускі мастак к.Бароўскі.