Гарадзiчша ў вёсцы Iндура

Iндура – мястэчка ў Гродзенскай вобласцi са слаўнай шматвяковай гiсторыей. Упершыню яно згадваецца ў далёкiм XVI стагоддзi ў складзе тэрыторыi, што належала маршалу Давайновiчу. За доўгi час яго iснавання каларытным мястэчкам валодала шмат беларускiх сем'яў, пачыная з Радзiвiлаў  i Валовiчаў i заканчваючы Агiнскiмi i Масальскiмi. Пасля аднаго з падзелаў Рэчы Паспалітай Індура папоўніла склад Расійскай імперыі, далей уваходзiла ў Польскую Рэспублiку, пакуль канчаткова не далучылася да БССР. У Iндуры, акрамя выдатных старадаўніх храмаў, маецца яшчэ адна славутасць, якая асабліва вабiць дапытлівых турыстаў. Гэта гарадзішча ў вёсцы Індура, з якім звязана шмат цікавага.

На заходняй ускраіне мястэчка, на высокім пагорку, абгароджаным масіўнымі равамі, у XI стагоддзі з'явіўся невялікі гарадок. Гарадзішча складалася з дзвюх паўнавартасных пляцовак: унутранай і знешняй. Унутраная пляцоўка мела форму круга і знаходзілася ў асяроддзі высокага вала. Знешняя была ў форме авала і таксама была акружаная валам, больш маштабным, чым папярэдні. З бокоў унутранага і знешняга валаў знаходзіліся ўезды. З прычыны таго, што гарадзішча размясцілася ў межах ажыўленай дарогі, яно хутка буйнела і развівалася. Археолагі знайшлі мноства рэчаў, якія належалі мясцоваму насельніцтву, пачынаючы з сярпоў і цугляў і заканчваючы зернямі, косткамі жывёл і рыбалоўнымі гаплікамі. Сярод асабліва каштоўных знаходак - кераміка славян са спецыфічным арнаментам, упрыгожванні мясцовых паненак, тыпавыя для таго часу, а таксама элементы ўзброi, якія ўключаюць наканечнікі і шпоры. Лічыцца, што гарадзішча ў вёсцы Індура было славянскім. Магчыма, што на тым месцы размяшчалася феадальная сядзіба. А праз пару стагоддзяў на гэтай тэрыторыі шляхціц Давайновіч заснаваў мястэчка.

Фарпост, які размяшчаўся ў гарадзішчы ў вёсцы Індура, надзейна абараняў землі ад варожых набегаў. У той час найбольшую небяспеку ўяўлялі ваяўніча настроеныя крыжакі, якія імкнулiся як мага хутчэй, захапіць гэтыя землі. З адным з такіх паходаў звязана легенда аб паходжанні назвы мястэчка Індура. У каменданта замка была прыгажуня-дачка з цудоўным імем Інда, якая жыла ў замку разам з вялікай сям'ёй. Менавіта ёй наканавана было першай ўбачыць масавы наступ крыжакоў на родны замак. Пасля гэтага Інда стала, у літаральным сэнсе, біць ва ўсе званы. Але крыжакі ўварваліся ў замак. І тады ўсе сталі сведкамі цуда: з'явілася Маці Божая і схавала беласнежным покрывам цэркаўку, якая знаходзілася побач. А пасля гэтага замак сышоў пад зямлю разам з мужнай Индой. Крыжакі настолькі асалапелі і спалохаліся, што не кранулі гарадзішча і яго жыхароў. Потым захопнiкi хутка з'ехалi дадому. Згодна з гэтай выдатнай легендой, мястэчка атрымала назву Індура - у гонар выдатнай дзяўчыны па імені Інда. Ёсць яшчэ легенда аб прывідзе Інды, што б'е у званы кожны год у гэты дзень. Кажуць, што калі адгадаць дзень, нахіліцца да ўзгорку і прыкласці вуха, можна пачуць званы.

Гарадзішча ў вёсцы Індура - археалагічны помнік беларускага краю, які будзе цікавы тым, хто захапляецца гісторыяй родных месцаў, а таксама з'яўляецца аматарам старажытных легенд і паданняў.