Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" у Мінску

Пра галерэю сучасных мастацтваў "Ў"

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" уваходзіць у дзясятку самых папулярных месцаў горада Мінска. Літара "Ў" - адзіная літара, якая існуе толькі ў беларускім алфавіце, менавіта таму ў яе гонар і названа мінская галерэя сучаснага мастацтва.  

Гэта не проста галерэя, а цэлы арт-комплекс сучаснага мастацтва, які раскрыў свае дзверы ў 2009 годзе. Калі вы аматар беларускай культуры і мастацтва то вам абавязкова трэба патрапіць у гэта дзіўнае месца!

Што цікавага?

Арт-пляцоўка спалучае ў сабе традыцыйныя падыходы і наватарскія ідэі, вось што вы знойдзеце ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў":

  • Цікавыя тэматычныя выставы ў галерэйнай зале;
  • Краму дызайнерскіх рэчаў - там вы зможаце набыць падушкі, абутак, дэкаратыўныя лямпы, жаночыя аксэсуары, дзіцячыя цацкі;
  • Кніжную выставу "Логінаў" - арыгінальныя творы беларускіх аўтараў, працы замежных пісьменнікаў з якасным перакладам і калекцыя "недурных" рускіх кніг, як кажуць уладальнікі крамы;
  • Вы можаце нацешыцца чытаннем кнігі ў вінным кафэ-бар "Ў" - светлым прасторным мястэчку, дзе сустракаюцца знакамітыя пісьменнікі, публіцысты, мастакі і іншыя творчыя майстры.

Кожны праект, які ладзіцца ў Галерэі, спрыяе развіццю сучаснай беларускай культуры, бо ў рамках розных выстаў, што часта праходзяць тут,  адбываюцца творчыя прэзентацыі мастакоў і дызайнераў. Паглядзеўшы на іх, можна адкрыць для сябе свет беларускага і еўрапейскага жывапіса, графікі, скульптуры, паглядзець розныя фотавыставы, мультымедыйныя праекты, арт-аб'екты, перформансы і шмат іншага! Вялікая ўвага надаецца адукацыйнай функцыі: у галерэі арганізоўваюць пазнавальныя праграмы, круглыя сталы, дыскусіі, майстар-класы, лекцыі, семінары, сустрэчы з выбітнымі прадстаўнікамі сучаснай арт-крытыкі.

Кожны год Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" удзельнічае ў кірмашы сучаснага мастацтва  "ARYVILNIUS", на якой неаднаразова становіцца пераможцам. Па меркаванні кампетэнтнага журы, "Ў" - лепшая замежная галерэя Еўропы!

Дарэчы, у галерэі вы зможаце набыць аўтарскія карціны і скульптуры такіх майстроў як  Алег Ладзісаў, Захар Кудзін, Аляксандар Некрашэвіч, Аляксей Талстоў і інш.

Уваход у галерэю сучаснага мастацтва "Ў" бясплатны, выключэннем з’яўляюцца маштабныя экспазіцыі. Час працы выставы часам змяняецца, таму перш чым адправіцца знаёміцца са светам беларускага мастацтва, варта патэлефанаваць і даведацца пра актуальны расклад.

За гады свайго існавання Галерэя сучасных мастацтваў "Ў" цалкам аспрэчыла міф пра нуднасці выстаў. Гэта тое самае месца, дзе прысутнічае самавыяўленне кожнай асобы, гэта месца, дзе майстры дзеляцца вопытам, а юныя таленты, знаходзячы сваіх куміраў, адкрываюць дзверы ў свет сучаснага мастацтва Беларусі. Кіраўніцтва галерэі з натхненнем адносіцца да новых ідэй, таму, калі ў вас ёсць цікавы праект, але вы не ведаеце, як заявіць пра сябе - запрашаем у Галерэю "Ў"!