Палац Бутрымовіча ў Пінску

Горад Пінск вядомы як эканамічны і рамесны цэнтр Палесся яшчэ з X стагоддзя. Яго геаграфічнае становішча вельмі ўдалае: праз яго тэрыторыі праходзіў адзін з ключавых гандлёвых шляхоў таго часу - «з варагаў у грэкі».

Палац Бутрымовіча, небеспадстаўна стаў велічнай «Жамчужынай Палесся». Ён быў пабудаваны ў 1794 годзе і выдатна захаваўся да нашых часоў, прычым размешчаны непасрэдна на галоўнай вуліцы Пінска.

З гісторыі

Існаваннем на тэрыторыі Пінска палаца мы абавязаны тагачаснаму ўладальніку гэтых зямель Матэўшу Бутрымовічу. Мясцовы шляхціч быў паслом ад Пінска і ўдзельнічаў у знамянальным чатырохгадовым сейме з 1788 па 1792 гады. Матэўш Бутрымовіч быў чалавекам шырокіх поглядаў, ён унёс вялікі ўклад у распрацоўку ворных зямель і меліярацыю балот. Акрамя таго, шляхціч стаяў ля вытокаў фарміравання палескай прамысловасці і прыклаў руку да стварэння Агінскага і Дняпроўска-Бугскага каналаў.

Закладка памятнага каменя ў гонар візіту польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якую і прынята лічыць датай заснавання палаца, адбылася ў далёкім 1794 годзе. Архітэктарам велічнага будынка выступіў віленскі дойлід К. Шыльдгаўз. Будаўніцтва вялося на працягу дзесяцігоддзя, пры стварэнні палаца выкарыстоўваліся як прывазныя, так і мясцовыя будаўнічыя матэрыялы.

Палац Бутрымовіча абсалютна апраўдана завецца жамчужынай, або «Пінскім Мурам». Ён з’яўляецца абсалютна унікальным сплавам архітэктурных стыляў, увасабляючы ў сабе рысы барока і класіцызму. У яго архітэктурным абліччы сустракаюцца кананічныя, тыповыя асаблівасці для абодвух стыляў. Дзіўным прызнаны і той факт, што палац размяшчаецца ў межах горада, бо ў тыя часы было прынята ўзводзіць рэзідэнцыі сярод паркавай зеляніны і дрэў. Аднак на гэтым незвычайнасці архітэктурнага помніка, пабудаванага па ініцыятыве Бутрымовіча, не сканчаюцца.

Падчас правядзення рэканструкцыі было выяўлена, што падмурак палаца пабудаваны не на цвёрдым грунце, а узведзены на плывунах, якiя з цягам часу здольны рухацца з месца. Для ўстойлівасці падмурка будаўнікамі былі ўмацаваныя ў глебе 40 паляў з моцнага дуба, абкладзеных альховмi калодамі. Дзякуючы такой канструкцыі, палац ганарліва ўзвышаўся над наваколлем, калі Піна, на якой і стаіць горад, выходзіла з сваiх берагоў.

Палац мае адзін паверх і П-вобразную планоўку, якая стварае строга сіметрычную кампазіцыю. Дзякуючы бакавым крылам, перад палацам фарміруецца парадны двор, дзе ў былыя часы размяшчаўся парк. Будынак палаца складаецца з трох карпусоў: у сярэднім размяшчаліся парадныя памяшканні, у бакавых знаходзіліся жылыя пакоі, а таксама рабочыя кабінеты.

Унізе, у цокальным паверсе, былі размешчаны пакоі для прыслугі і гаспадарчыя памяшканні. Усе памяшканні палаца распалагаліся ў калідорным і анфіладным парадку: парадныя залы ўтваралі дзве паралельныя лініі, якія пераходзілі з дапамогай вуглавых залаў і з дзякуючы адмысловай планіроўцы знеўшніх уваходаў у левы і правы карпусы.

Палац, акрамя Матэўша Бутрымовіча, перажыў многіх гаспадароў. Ён быў зімовай рэзідэнцыяй Скірмунтаў, у свой час менавіта тут жыў і тварыў знакаміты Напалеон Орда. Дзіўнае збудаванне згарэла ў 1901 годзе, але было адбудавана і адрэстаўравана. Аднак калекцыя, якая збіралася гадамі, была страчана. Тое, што захавалася пасля пажару, знішчылі кайзераўскія войскі, якiя ўварваліся на тэрыторыю Пінска. Перажыў палац Бутрымовіча і Вялікую Айчынную вайну, пасля заканчэння якой у будынку размясцілася друкарня.

Фасад палаца Бутрымовіча, што захаваўся найлепей, звернуты да рэчкі Піны, тутака ж змесцаваны парадны ўваход. Праз яго госці траплялі ў прасторны вестыбюль, які вёў іх далей па калідоры да шыкоўнай бальнай залы.

Не так даўно палац паражаў пышнасцю інтэр'ераў, аднак цяпер яны, на жаль, згублены. Бакавыя корпусы аддадзены пад патрэбы Палаца шлюбаў і офіса рытуальных паслуг. Яны, трэба аддаць ім належнае, прыкладаюць усе намаганні, каб будынак выглядаў належным чынам.