Дрыбінскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей

Дрыбінскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей заснаваны 15 лютага 1995 года па рашэнню Дрыбінскага раённага Савета народных дэпутатаў. Дзейнасць музейнай установы арыентуецца на вывучэнне, захаванне і прэзентацыю гісторыка-культурнай спадчыны – шарстабітна-валяльнага промыслу (шапавальства), якому ў 2009 годзе прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

У кантэксце нацыянальных традыцый на базе раённага гісторыка-этнаграфічнага музея дзейнічае “Дрыбінская школа шапавалаў”, накіраваная на навучанне навыкаў шарстабітна-валяльнага рамяства.

Для захавання і папулярызацыі элемента нематэрыяльнай спадчыны “Творчасць майстроў шапавалаў” супрацоўнікамі музея рэгулярна праводзяцца майстар-класы па ўпрыгожванню вырабаў з воўны метадам мокрага і сухога валяння, тэматычныя экскурсіі, музейныя заняткі, якія знаёмяць турыстаў з унікальнай калекцыяй і традыцыямі валяльнага рамяства.

На базе ДУК “Дрыбінскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей” дзейнічае народнае аматарскае аб’яднанне “Шапавал”, узорнае дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Катрушнік” у якія ўвайшлі майстры-шапавалы і дзеці, якія пераймаюць вопыт майстроў.

Для наведвальнікаў музея працуе салон-магазін, дзе можна набыць сувенірную прадукцыю і вырабы майстроў народных промыслаў і рамёстваў Дрыбінскага краю.

Дзяржаўная ўстанова культуры “Дрыбінскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей” валодае вялікім патэнцыялам для развіцця ў сферы турызму. Наведванне музейнага ўстановы ўключаецца ў турыстычныя маршруты.

Графік працы:

Музей адкрыты для наведвальнікаў:

8.00 – 17.00 (панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота)

абедзенны перапынак: 13.00 – 14.00

Выхадны – нядзеля.

Праца экспазіцыі:

10.00 – 17.00 (панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца)

10.00 – 15.00 (субота)

Выхадны - нядзеля.

(па папярэдніх заяўках для груп 20-25 чалавек музей працуе і ў нядзелю)

Кантактныя дадзеныя:

тэлефон: +375(2248)79639

сайт: http://valenki-dribin.by

адрас электроннай пошты: dribin-museum@mail.ru