Драўляны лямус у Гродне

Манастыр, які належаў каталіцкаму ордэну брыгітак, быў пабудаваны ў першай палове XVII стагоддзя. На яго тэрыторыі захаваўся так званы лямус – гаспадарчая пабудова, якая па дадзеных некаторых даследчыкаў з'яўляецца самым старым драўляным збудаваннем на тэрыторыі Беларусі. Па адной з версій яна была пабудавана ў 1630 годзе і выкарыстоўвалася для захоўвання розных харчоў. Аднак больш верагодна, што лямус у Гродне датуецца XVIII стагоддзем. У яго лаканічным абліччы знайшлі адлюстраванне традыцыі народнага дойлідства.