Чарэйская бальніца

Аграгарадок Чарэя ў Віцебскай вобласці можа памерацца з беларускай сталіцай не толькі старажытнасцю (першая згадка ў 1066!), але і россыпам імёнаў, якія адзначыліся ў гэтых краях. У розныя часы тут гаспадарылі Сапегі і Мілашы, Іван Жахлівы падарыў мясцоваму храму абраз, Пётр Першы Павёз у сталіцу спіс з вобраза Чарэйскай Маці Божай, а бацька Максіма Багдановіча часта наведваў чарэйскіх рынак і адзначаў прыгажосць тутэйшых садоў і смак мясцовага піва.

Будавалася бальніца ў 1906 годзе за кошт адлічэнняў ад вытворчай дзейнасці местачковых яўрэяў. Фельчарам у яе тады паступіў Фёдар раманаў, прадстаўнік важнага для Чэры роду Раманавых, вядомы тэрапеўт і хірург. Бальніца дзейнічае да гэтага часу, а вось у будынку флігеля захоўваюцца дровы на зіму.