Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Місія музея - “Наш музей збірае, захоўвае і прапагандуе гісторыка-краязнаўчыя матэрыялы аб Чавускім раене”.

Раенны музей знаходзіцца ў старынным будынку павятовага казначэйства (1902 г.) - у цэнтры горада. Музейная экспазіцыя, якая размесцілася ў 9 залах, расказвае аб прыродзе і гісторыі роднага краю; аб воінах, вызваляўшых Чавускі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны; аб знакамітых земляках – вайскавым разведчыку, Герою Савецкага Саюза, палкоўніку Маневічу Л.Я., першай жанчыне ў Расіі, атрымаўшай вучоную ступень доктара медыцынскіх навук Кашаваравай- Рудневай В.А., беларускім этнографе і фалькларысту Насовічу І.І. і др. У 5 экспазіцыйных залах маецца агучванне.

За 2021 год музей наведала 4529 чалавек. На сенняшні дзень музейные фонды налічваюць 12777 прадмета па гісторыка-культурнай спадчыне Чавушчыны. Найбольш адметныя калекцыі - “Археялогія”, “Этнаграфія”, “Дакументы”, “Узбраенне”. 

Унікальныя экспанаты:

– прадметы вайсковага быту (біноклі, шлёмы, перыскоп, фляга нямецкая, посуд армейскі і г.д.);

- памятныя медалі, значкі і знакі (I пал.XX стагод. вытворчасці Заходняй Еўропы);

- асабістыя рэчы Сярэбранага чампіёна зімніх Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы 2010 г., спартсмена-біятланіста, уражэнца г.Чавусы - Сяргея Новікава;

- прадметы этнаграфіі (рушнікі,андаракі, абрусы і г.д.);

- фатаапарат з аўтографам К.Сіманава і інш.

У выставачнай зале музея рэгулярна праводзяцца выставы не толькі з фондаў музея, але і з фондаў абласнога краязнаўчага музея, а таксама выставы мастакоў-зямлякоў, народных умельцаў раёна і вобласці. Сярод наведвальнікаў музея – выхаванцы дашкольных устаноў, школьнікі, пенсіянеры, прадстаўнікі працоўных калектываў, госці з блізкага і далёкага замежжа.

У музеі таксама працуе "Сувенірная лаўка", у якой прадстаўлены разнастайныя сувеніры, зробленыя мясцовымі рамеснікамі. У ёй можна выбраць памятны падарунак з сімволікай Рэспублікі Беларусь і горада Чавусы.

Чавускі раенны гісторыка-краязнаўчы музей заўседы знаходзіцца ў актыўным пошуку і развіцці, адкрыт для супрацоўніцтва з усімі, каго хвалюе гісторыя Чавускага края і яго будучыня.


Графік працы:

Музей адкрыты для наведвальнікаў:

8.00-18.00 (панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца)

8.00-17.00 (субота)

абедзенны перапынак:

13.00 - 14.00

Выхадны - нядзеля.

(Па папярэдніх заяўках для груп 20-25 чал. музей працуе і ў нядзелю) 

Кантактныя дадзеныя:

Тэлефон: + 375 2242 7-85-75

Электронная пошта: museum.chausy@chausy.gov.by