Алея ў гонар 70-годдзя Перамогі ў ВАВ ў г. Тураў

У цэнтры мемарыяла-мармуровая скульптура Вікторыі ў вянку і распяццем за плячыма. Яна ўзвышаецца на крывава-чырвоным пастаменце з датамі ВАВ.
Па абодва бакі на цаглянай сцяне ўмацаваныя дошкі з імёнамі загінулых тураўлян. Да помніка вядзе вечназялёная алея. У самым яе пачатку усталяваны камень з надпісам пасвячэння — 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.