Універсальны спартыўны комплекс «Хваля»

Пінск

Лядовыя палацы, Водна-спартыўя цэнтры, Фізкультурна-спартыўныя комплексы, Стадыёны, арэны

Родны дом для спартыўных камандаў усяго горада, цэнтр спорту і актыўнага адпачынку, спартыўная база для студэнтаў новага Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тут жа праходзяць святы і ўрачыстасці, забаўляльныя мерапрыемствы раённага цэнтра. Актыўная моладзь і прафесійныя спартсмены ўсяго Пінска збіраюцца тут – ва ўніверсальным спарткомплексе «Хваля», на вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі.

Гэты сучасны трохпавярховы будынак заўважны яшчэ здалёку. Увагу ён прыцягвае сваімі мудрагелістымі, нестандартнымі формамі, рознай вышыні фасадам, а таксама сугучнымі назве «Хваля» колерамі - будынак выкананы ў адценнях блакітнага і шэрага колераў.

Агульная плошча спарткомплекса перавышае 32 тысячы м.кв. Лічыцца, што адначасна ў будынку могуць трэніравацца больш 5 тысяч чалавек.

«Хваля» шматфункцыйная і ўніверсальная. Тут знаходзяцца:

• футбольны стадыён стандартных памераў са штучным пакрыццём і трыбунамі, што змяшчаюць у сябе больш трох тысяч гледачоў;

• медыка-аднаўленчы цэнтр;

• лядовая арэна;

• універсальная спартзала;

Уласная лядовая арэна з'явілася ў Пінску ў 2007 годзе, у пярэдадне Новага Года. Будынак пляцоўкі адказвае стандартам Еўропы: шырыня лядовага пакрыцця – 29 метраў, даўжыня – 60. Плошча – 8 450 м.кв. За хакейнымі матчамі ці спаборніцтвамі па фігурным катанні могуць адначасна назіраць больш 6 сотняў гледачоў. Гэту ж лядовую арэну назывуць унікальнай. Усё таму, што тут пад дахам упершыню з'явіліся гнута-клееныя драўляныя аркі. Да гэтага ніводная лядовая пляцоўка Беларусі не была ўладкавана падобным чынам.

У спарткомплексе знаходзіцца саўна з плавальным басейнам на 50 метраў у даўжыню, дзе лепшыя трэнеры піншчыны падрыхтоўваюць прафесійных плывуноў, у якім праводзяцца спаборніцтвы рознага маштабу, сюды ж гараджане прыходзяць умацаваць сваё здароўе. Гледачамі спаборніцтваў па плаванні могуць быць да паўтысячы чалавек. Тут жа ёсць яшчэ адзін басейн – для скачкоў у ваду, скачковая ванна. Гэтыя пляцоўкі падыходзяць для правядзення спаборніцтваў любога ўзроўня – як рэспубліканскага, так і міжнароднага.

Таксама спарткомплекс «Хваля» абсталяваны 8 бегавымі дарожкамі па 400-мятровым кругу для бегу, трэніровачнымі сектарамі для скачкоў у вышыню і з шастом – у месцах прызямлення спартсменаў падлогу засцілае спецыяльнае штучнае пакрыццё «Spurtan BS». Тут жа знаходзіцца поле для трэніровак са штучным газонам, яма з пяском для трайнога скачка і скачкоў у даўжыню, пляцоўка для штурхання ядра, пляцоўкі для гульнявых відаў спорту: валейбола, баскетбола, гандбола, а таксама вялікага тэніса, для якога таксама было набыта спецыяльнае пакрыццё «Харт». Для спартсменаў і жыхароў Пінска адкрыты трэнажорная зала і фітнэс-цэнтр. Цяпер у спарткомплексе маладое пакаленне навучаюць фігурнаму катанню і хакею з шайбай.

Асноўны спартыўны блок абсталяваны поўнакаляровым святлодыёдным відэатабло памерам 7,68х5,76 м. Тэхнічныя характарыстыкі сучаснага экрана дазваляюць прайграваць камп’ютэрную анімацыю і ажыццяўляць тэлетрансляцыю. Таму «Хваля» гатова прымаць спаборніцтвы кожнага маштабу міжнароднага ўзроўня.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу