Крама сувеніраў «Славутасць»
Крама сувеніраў «Славутасць»
Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 21
Універсам
Час працы: 10:00 — 19:00
У 1994 годзе лепшыя майстры хэндмэйда Беларусі аб'ядналіся і стварылі кааператыў «Славутасць». На дадзены момант ён аб'ядноўвае 500 майстроў і мастакоў. Для продажу прадукцыі адкрылі прасторную краму, якую так і назвалі — «Славутасць».
У краме, размешчанай на другім паверсе ў будынку на вул. М. Багдановіча 21, турысты могуць знайсці сувеніры на любы густ.
У асартыменце прадстаўлены:
памятныя магніты
ільняныя ручнікі і абрусы
традыцыйныя беларускія вышыванкі
тканыя паясы
куфры
кошыкі
разьбяныя пано
дэкаратыўныя талеркі
збаны і кубкі
абразы
абярэгі
традыцыйныя сімвалы Сінявокай і шматлікае іншае
Тут вы зможаце падабраць падарункі для сябе, сваякоў і знаёмых на любы густ і кашалёк.