Гіпермаркет «Карона»
Гіпермаркет «Карона»
Гомель, вул. Савецкая, 200
Гіпермаркет
Час працы: 09:00-23:00
Гіпермаркет «Карона» знаходзіцца на галоўнай вуліцы горада Гомеля. Побач з ім размешчаны транспартныя развязкі, выезд з горада, а таксама вялікі жылы мікрараён. Агульная плошча гандлёвага цэнтра складае 3960 кв.м.
У асартыменце прапанаванай прадукцыі прадстаўлены:
жывая і свежамарожаная рыба,
мяса і мясныя паўфабрыкаты,
хлебабулачныя і кандытарскія вырабы,
бакалея,
свежая зеляніна, гародніна і садавіна (у тым ліку экзатычная),
дзіцячыя тавары,
побытавая касметыка і хімія,
канцылярскія тавары і шматлікае іншае.
У гіпермаркеце «Карона» ёсць свой аддзел кулінарыі са стравамі беларускай кухні і найсмачным фаст-фудам. Таксама ў ім знаходзіцца рэстаран хуткага харчавання «Піт stop», салоны сувязі, крама карэйскай касметыкі MISSHA і іншыя гандлёвыя павільёны.
Непадалёк ад «Кароны» размешчаны ГЦ «Карусель» з шырокім выбарам тавараў для хаты.
Крыніца фота: https://news.tut.by/