Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

Мінск

Даты правядзення:
12.11.2018 - 18.11.2018

Выставы, Кірмашы

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Беларусі з 12 па 18 лістапада. У рамках Тыдня будзе арганізавана першая ў рэспубліцы канферэнцыя-выстава інавацыйных кампаній і стартапаў, якая адбудзецца 13 і 14 лістапада ў залах НВЦ «Белэкспа».

Партнёрамі Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі сталі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID, Банк развіцця Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Беларусі, Міжнародная Фінансавая карпарацыя (IFC) і Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Традыцыйна будуць падведзеныя вынікі нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

У ходзе Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі будуць абмяркоўвацца падтрымка і прыцягненне ў прадпрымальніцтва моладзі, падтрымка жаночай ініцыятывы ў бізнэсе, інклюзія ў прадпрымальніцтве і інавацыі для бізнесу. Мерапрыемствы накіраваны на стварэнне агульнага асяроддзя для рэальнага сектара эканомікі, для розных слаёў насельніцтва, на фарміраванне спрыяльнага бізнэс-асяроддзя для многіх дзяржаў.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''