Прымерыць розныя прафесіі прапануюць у батанічным садзе Мінска

Мінск

Даты правядзення:
12.06.2021 - 13.06.2021

Фэсты

12 і 13 чэрвеня тут пройдзе сямейны фэст «Букідс». Ён будзе прысвечаны прафесіям. 

Дзецям прапануюць паспрабаваць сябе ў ролі ўрача, археолага, касманаўта, біёлага, садоўніка, будаўніка, хіміка — усяго на выбар 50 спецыяльнасцей. Усё як у дарослых: дзіцяці выдадуць працоўную кніжку, дзе «працадаўцы» адзначаць поспехі. За працу дзеці атрымаюць зарплату ў выглядзе фэставай валюты, якую можна будзе выдаткаваць на штосьці па душы на тэрыторыі батанічнага саду. 

Фэст арганізаваны для дзяцей з мэтай дапамагчы ім вызначыцца з будучыняй, таму ўваход на мерапрыемства дзецям да 12 гадоў будзе бясплатным. Падлеткам старэйшым за 12 і дарослым ён абыйдзецца ў 15 BYN. Двое дарослых могуць купіць адзін сямейны квіток на дваіх за 25 BYN.


Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''