Новы год у савецкім стылі прадставяць у Наваполацку

Наваполацк

Даты правядзення:
01.12.2021 - 15.01.2022

Выставы, Кірмашы

У Наваполацку 1 снежня прэзентуюць выставу «Стары Новы год». На ёй збіраюцца ўзнавіць атмасферу свята ў 60-80 гады мінулага стагоддзя.

Якім быў Новы год у часы СССР? Моладзь не ведае, а многія старэйшыя ўжо і не памятаюць. Наведаўшы выставу, Вы нібы вернецеся назад у часе і паглядзіце на свята вачыма бацькоў.

На экспазіцыі прадставяць каля 150 розных навагодніх атрыбутаў: елкі, цацкі, посуд, фігуркі Дзядулі Мароза і Снягуркі, а таксама шмат iншага.

На выставе таксама арганізуюць фотазону, дзе кожны ахвотны зможа зрабіць атмасферныя здымкі. Пабываць на экспазіцыі можна па 15 студзеня 2022 года.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''