Экафэст «Спораўскія сенажаці 2021» адбудзецца 14 жніўня

Высокае

Даты правядзення:
14.08.2021 - 14.08.2021

Фэсты

На тэрыторыі Спораўскага заказніка ў вёсцы Высокае правядуць экафэст «Спораўскія сенажаці».

У праграме мерапрыемства спаборніцтва для касцоў, спаборніцтвы па футболе і гульня ў гарадкі. Ствараць настрой гасцям і ўдзельнікам фэсту сваімі песнямі будуць мясцовыя гурты і зоркі беларускай эстрады.

Апроч вышэйпаказаных актыўнасцяў ахвотнікі змогуць прагуляцца па экасцежцы «У краі вяртлявай чарацянкі».

Фэст праводзяць з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да праблемы захаванасці беларускіх балот і тарфянішчаў.



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''