09.09.2022

Чацвёрты інфармацыйна-рэкламны тур з цыкла «Запаведны напеў Белай Русі» ад VETLIVA адбудзецца 10 верасня 2022 года ў нацыянальным парку «Нарачанскі». Удзельнікі Інфатура азнаёмяцца з магчымасцямі нацпарку па арганізацыі карпаратыўных мерапрыемстваў (канферэнцыі, турзлёты і інш.), а таксама групавых і індывідуальных экскурсійных тураў. Гасцей чакае: 1. Чаяванне і экскурсія па Аптэкарскім садзе – сучасным экскурсійна-турыстычным комплексе, які быў пабудаваны ў Беларусі 2014 году на тэрыторыі нацыянальнага парка «Нарачанскі». Шматвяковы досвед і веды еўрапейскіх манастыроў у спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі ландшафтнага дызайну дазволілі заснаваць Аптэкарскі сад, дзе гадуюцца і культывуюцца шмат якія рэдкія лекавыя расліны. 2. Наведанне Парка рэдкіх раслін – унікальнага геабатанічнага аб'екта на тэрыторыі геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Паўвостраў «Чароўкі». У атачэнні населеных пунктаў і аб'ектаў курортавай зоны тут захавалася ўнікальная пляцоўка, дзе разнастайнасць формаў рэльефу і прыродных экасістэм стварылі ўмовы для вырастання больш за 10 рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўных у Еўропе. 3. Экскурсія па экалагічнай сцежцы прыроднага комплексу «Блакітныя азёры» – «Падарожжа ў прыроду» – гэта знаёмства з адным з найцікавых і адмысловых куткоў прыроды беларускага Паазёр'я. Экскурсія аўтобусна-пешаходная. Пешаходная частка экскурсіі ўяўляе сабою праходжанне маршруту па маляўнічай перасечанай мясцовасці. Экскурсанты знаёмяцца з некалькімі ляснымі азёрамі з вялікай групы вадаёмаў, якім дадзена пяшчотная і цёплая назва «Блакітныя азёры». 4. Наведанне Дэндралагічнага саду, створанага ў 2002 годзе дзеля захавання прыродных багаццяў, збору калекцыйнага фонду раслін, якія не растуць у натуральных умовах на тэрыторыі Беларусі. Калекцыйны фонд саду налічвае больш за 500 парод розных раслін – хваёвых і лісцяных парод, пладова-ягадных дрэваў і хмызнякоў, дэкаратыўных і лекавых раслін, рэзка-араматычных траў. Праект з пяці Інфатураў «Запаведны напеў Белай Русі» рэалізуецца РУП «ЦЭНТРКУРОРТ» у рамках рэалізацыі Дзяржпраграмы «Беларусь гасцінная на 2021-2025 гады». Заказаць экскурсійную праграму ў нацыянальныя паркі Беларусі можна на сайце vetliva.by і па кароткім нумары 7172 (даступны для ўсіх мабільных аператараў Беларусь), на сайце vetliva.ru, або +375 29 140 98 59.

Вярнуцца да спісу