22.11.2018

Нацыянальнае агенцтва па турызме (http://www.belarustourism.by/vote/) праводзіць адкрытае грамадскае галасаванне за лепшую канцэпцыю турыстычнага брэнда Беларусі.

Прэтэндэнты на перамогу – дызайнеры, копірайтэры, рэкламісты, маркетолагі і энтузіясты турызму з усёй краіны. Кожны з іх падрыхтаваў і прадставіў свой варыянт праекта з падрабязным апісаннем і прэзентацыяй. Аб тым, што аўтары канцэпцый бралі за аснову і якія сімвалы Беларусі яны прапануюць у дадатак да традыцыйных буслоў, зубраў і васількоў, можна даведацца на сайце агенцтва.

Абраная канцэпцыя брэнда, якая пераможа на ўсіх этапах галасавання, у будучыні будзе шырока выкарыстоўвацца для прэзентацыі і прасоўвання турыстычных магчымасцей Рэспублікі Беларусь на міжнародным узроўні.

У фінал выйшлі 17 удзельнікаў (усяго на конкурс дасланыя 24 заяўкі). Апошняе слова будзе за экспертнай камісіяй.

Прагаласаваць за самую крэатыўную і цікавую ідэю можна да 16 снежня ўключна.

Вярнуцца да спісу