27.09.2022

27 верасня – свята для тых, хто любіць падарожнічаць, адкрываць новыя краіны і кантыненты, хадзіць, ездзіць, лётаць. Турысты ўсяго свету, а таксама супрацоўнікі турыстычных кампаній і профільных СМІ адзначаюць у гэты дзень сваё «прафесійнае» свята. Віншуем з Сусветным днём турызму! Жадаем пратаптаць яшчэ шмат сцяжынак у пошуках шчаслівых адчуванняў, новых знаёмстваў, пацешных гісторый, крутых фотаздымкаў, неверагодных эмоцый. Жадаем мець магчымасць наведваць не толькі краіны і знакамітыя сталіцы. Жадаем падарожнічаць па морах і акіянах, па горных пародах і стэпавых абшарах, па загадкавых кутках свету і ўнікальных выбітнасцях нашай планеты!

Вярнуцца да спісу