24.05.2018

брэст назвы вуліц

У 2019 году горад Брэст святкуе сваё тысячагоддзе. Мясцовы дабрачынны фонд "Брэст. 1000 год" прымеркаваў да гэтай падзеі конкурс на лепшыя ініцыятывы для горада.

Адным з пераможцаў стаў праект музея гісторыі Брэста па ўстаноўцы таблічак і пюпітраў з гістарычнымі назвамі і гісторыяй вуліц горада. Першапачаткова таблічкі з'явяцца на пяці цэнтральных вуліцах гораду - Савецкай, Гогаля, Маркса, Міцкевіча і праспекце Машэрава.

Гістарычныя назвы вуліц, будуць напісаны на рускай мове, таксама на таблічках будуць размешчаны QR-коды, пры навядзенні сканэра смартфона на якія будуць адкрывацца старонкі з гістарычнай даведкай пра гісторыю вуліцы.


Вярнуцца да спісу