20.04.2018

З 19 красавіка ў Мінску стала даступная Бясплатная сетка Free Wi-Fi Minsk.

Сеткай Free Wi-Fi Minsk можна скарыстацца ў многіх буйных гандлёвых цэнтрах, у розных кафэ, аўтазаправачных станцыях А-100, таксама ў шэрагу гасцініц, аддзяленняў банкаў і бальніц.

Каб далучыцца да Бясплатнай сеткі, вам неабходна ўсяго толькі ўвесці свой нумар мабільнага і атрымаць на яго код доступу. Наступныя крокі аўтарызацыі ў сетцы будуць праходзіць у карыстальніка аўтаматычна. Пасля падлучэння сеткай можна карыстацца бясплатна і неабмежаваную колькасць часу.

Ужо ў хуткім часе грамадскі Wi-Fi з'явіцца і на станцыях метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».


Вярнуцца да спісу