10.03.2020 Мінск

Агенцтва "Мінск-Навіны" паведаміла, што ў гэтым годзе Тыдні Германіі будуць праходзіць з 10 сакавіка па 30 красавіка. У гэты перыяд можна наведаць шматлікія мерапрыемствы звязаныя з культурай, мовай і грамадствам Германіі. Тэматычныя мерапрыемствы пройдуць пад заступніцтвам пасольства ФРГ у Мінску, Баранавічах, Барысаве і Маладзечне.

У ходзе Тыдняў Германіі ў Беларусі пройдзе фестываль Beethoven Anniversary Tour, у рамках якога адбудзецца шэраг канцэртаў. У Мінску запланаваны паказ сучасных кароткаметражных фільмаў Short Export 2020, а ў музеі Азгура пакажуць мастацкія фільмы пра Берлін. Па ўсёй Беларусі будуць дэманстравацца лепшыя кінастужкі Майнцского фестывалю кароткаметражнага кіно Shorts at Moonlight. Таксама на працягу правядзення Тыдняў Германіі будуць праходзіць розныя выстаўкі, майстар-класы і фотавыстаўкі.

Вярнуцца да спісу