20.05.2019

У беларускай авіякампаніі «Белавія» неўзабаве з'явіцца мабільная праграма. З яе дапамогай можна будзе праглядаць спецпрапановы і квіткі, выкарыстоўваючы сартаванне па датах ці без дат. З дапамогай праграмы можна будзе аформіць куплю квіткоў. Да таго ж у праграме будзе даступная анлайн-версія часопіса OnAir з магчымасцю сартавання артыкулаў па тэмах, гарадах і людзях.

Распрацоўкай мабільнай праграмы займаецца кампанія EPAM. У працы на розных этапах бралі ўдзел ад 3 да 6 спецыялістаў. Плануецца, што праграма выйдзе на працягу некалькіх месяцаў. Характэрна, што яна будзе бясплатнай.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''