05.11.2019 Гомель

Незвычайны сквер адкрыўся ў канцы кастрычніка ў Гомелі. Ідэя была распрацавана і ўвасоблена ў жыццё студэнтамі, а сродкі на рэканструкцыю сабралі дзякуючы гомельскім арганізацыям і прадпрыемствам. Новую гомельскую выбітнасць упрыгожылі адразу некалькі розных відаў інсталяцый. Дзякуючы старанням студэнтаў факультэта БелДУТа «Архітэктура і будаўніцтва», у скверы ўсталяваны:

  • ліхтары, у якіх змяняюцца колеры падсвятлення,

  • лаўкі, абсталяваныя сонечнымі батарэямі (сапраўднае выратаванне для турыстаў, якія прыязджаюць у Гомель на экскурсію ці ў тур, бо менавіта тут можна бясплатна зарадзіць смартфон),

  • лаўка, якая «спявае» і выконвае музычныя кампазіцыі для ўсіх ахвотнікаў.

Дарэчы, лаўкі яшчэ і Wi-Fi раздаюць бясплатна, таму ў скверы поруч БелДУТа можна не толькі адпачыць, але і адразу ж загрузіць фатаграфіі ў любімую сацсетку. А што паглядзець у Гомелі і як правесці дзень у горадзе на Сажы вы даведаецеся з нашага гайда.

Крыніца фота: https://mediabrest.by/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''