19.11.2018

У Беларусі стартуе незвычайны бясплатны онлайн-курс: вывучэнне птушак.

На фоне шматлікіх бізнес-трэнінгаў, онлайн-курсаў праграмавання і вывучэння замежных моў, новы бясплатны онлайн-курс бёрдвочынга выглядае вельмі незвычайна і свежа.

Бёрдвочынг – гэта назіранне за птушкамі ў іх натуральным асяроддзі. Арганізатары заявілі, што ў Беларусі жыве 333 віда птушак, падчас курсу жа можна будзе даведацца больш пра 40 самых распаўсюджаных відаў птушак (кожны з якіх сустракаецца ў гарадах і вёсках).

Курс дыстанцыйны, складаецца з 4 частак, а па выніку ўдзельнікі пройдуць спецыяльны тэст і змогуць атрымаць сертыфікат, які пацвярджае паспяховае заканчэнне курса.

Вярнуцца да спісу