14.08.2018 Мір

дызайн конкурс

Прыдумаць дызайн квітка і атрымаць прыз - Мірскі замак сумесна з рэстаранам беларускай кухні «Княскі двор» абвяшчаюць пачатак конкурсу на лепшы дызайн уваходнага квітка.

Квіток з лепшым дызайнам плануецца выкарыстоўваць пяць гадоў. Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя, старэйшыя за 18 гадоў. Заяўкі прымаюцца з 1 па 30 верасня 2018 года. Галоўны прыз - грашовая ўзнагарода ў памеры 1000 беларускіх рублёў, Прыз глядацкіх сімпатый - бібліятэка друкаваных выданняў музея.

Галоўны крытэрый ацэнкі - "арыгінальнасць графічнага, дызайнерскага альбо канструктыўнага рашэння, што матывуе наведвальніка да захавання білета, як памятнага сувеніра пры наведванні Мірскага замка - унікальнага гісторыка-культурнага аб'екта Рэспублікі Беларусь, унесенага ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА".

Вярнуцца да спісу