Мінск - лепшы выбар на майскія святы
Мінск - лепшы выбар на майскія святы
03.05.2018
Горад Мінск прызналі самым папулярным горадам для падарожжаў на травеньскія святы ў СНД, паводле дадзеных браніравання жылля на расійскім сэрвісе Tvil.ru.
Рэйтынг складзены па выніках аналізу запытаў і броняў гатэляў і апартаментаў з 29 красавіка па 10 мая 2018 года.
Такім чынам у топ 5 найбольш запатрабаваных гарадоў патрапілі Мінск, Астана, Баку, Ерэван і Брэст. Варта ўдакладніць, што беларуская сталіца ўзначальвала пяцёрку гарадоў СНД і блізкага замежжа, якія жыхары Расіі выбіраюць для адпачынку на Новы год і на 8 Сакавіка.
На майскія святы ў Мінску турысты браніруюць жыллё ў сярэднім на 3,5 ночы, выдаткаваўшы пры гэтым каля 2,8 тыс. расійскіх рублёў у суткі. У Брэсце ніжэй - 2 тыс. рублёў. Гэта самы эканомны варыянт сярод першых пяці папулярных гарадоў.