10.11.2017

10 лістапада 2017 гада палац Пуслоўскіх у Косава адкрывае свае дзверы для шырокай публікі пасля рэстаўрацыі.

Культурны аб'ект адкрывае турыстычныя залы на стадыі чарнавой тынкоўкі: без чыставых падлог і дэкаратыўнага аздаблення. Да поўнага аднаўлення палаца пройдзе не адзін год. Афіцыйна з 10 лістапада адкрыты 5 залаў часовай экспазіцыі. Палац Пуслоўскіх у Косава - гэта менавіта палац у ангельскім стылі, а не замак. Пабудаваны не дзеля вайны і абароны, а для свецкага жыцця. Уваход будзе платны, але кошт яшчэ не зацверджаны.

Заснавана на матэрыялах: holiday.by

Вярнуцца да спісу