01.02.2018

Спецыяльную «Карту госця» распрацоўваюць у Брэсце для турыстаў. Карта прадаставіць падарожнікам зніжкі ў крамах, музеях, рэстаранах і кафэ.

Турыстычны комплекс «Брэст-Інтурыст» разам з іншымі арганізацыямі горада займаюцца распрацоўкай карты. На ёй будзе размешчаны QR-код, пры счытванні якога карыстачу будзе даступна інфармацыя аб арганізацыях і памерах скідак, якія яны падаюць. Кошт карты будзе складаць усяго 1 BYN (0,5 EUR), што зробіць яе даступнай для кожнага турыста.

Нагадаем, што падобная "Карта госця" даступна для набыцця турыстам Мінска.

Заснавана на матэрыялах belta.by


Вярнуцца да спісу