28.05.2022

Такога конкурсу ў Беларусі яшчэ не было! 28 траўня з 8:00 да 17:00 Вас чакае вялікая творчая фота-тусоўка ў Дзікай Прыродзе Палесся! Дзясяткі кіламетраў ашаламляльнай прыгажосці лакацый: велічная Прыпяць, паплавы, поймавыя дубровы, шматлікія старыцы і азёры. Ваша фотамадэль - гэта прырода. Увесь дзень мы будзем паляваць за ўнікальнымі кадрамі колераў, павучкоў, звяроў, жаб, матылькоў, птушак, жукоў і проста прыгожых выглядаў. Увечары пасядзім ля вогнішча, паглядзім фатаграфіі ўдзельнікаў і фільмы пра прыроду і Палессе. Для ўдзелу вам патрэбен толькі фотаапарат ці мабільны тэлефон з камерай. Творчая цікавасць знойдзецца для ўсіх! 2 катэгорыі ўдзельнікаў, 5 намінацый у кожнай - 10 прызавых месцаў. Прызавы фонд 3000 BYN Катэгорыя «ФАТАГРАФІЯ» для тых, у каго ёсць фотаапарат Прызы для лепшых фота ў 5 намінацыях: - «Звяры і птушкі» - «Амфібіі і рэптыліі» - «Вусякі» - «Кветкі» - «Краявід» Катэгорыя «МАБІЛЬНАЯ ФАТАГРАФІЯ» для тых, у каго есці мабільны тэлефон з камерай Прызы для лепшых фота ў 5 намінацыях: - «Звяры і птушкі» - «Амфібіі і рэптыліі» - «Вусякі» - «Кветкі» - «Краявід» Браць удзел можна толькі ў 1 катэгорыі, але ўва ўсіх намінацыях. Здаваць журы можна да 5 фатаграфій у кожнай намінацыі. *Месца збору - турыстычная база Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён *Заезд: 27-28 траўня Падаём трансфер аг. Ляскавічы-турыстычная база Дарашэвічы *Рэгістрацыя ўдзельнікаў: 27 траўня з 18:00 да 21:00 і 28 траўня з 7:00 да 11:00 *Конкурс: 28 траўня з 8:00 да 17:00 стартуеце і фінішуеце ў любы час у гэтым прамежку *Кошт удзелу - 15 BYN/чал + 5 BYN/ чал эказбор *Жыццё: намётавае мястэчка (намёт і турыстычны рыштунак вашы), кемпінг ці камфартабельныя нумары (пражыванне і сілкаванне ў кошт удзелу не ўваходзіць) На тэрыторыі намётавага мястэчка ёсць вада, электрычнасць, душ, туалет Мы ўпэўнены, Вы выдатна прабавіце час, атрымаеце масу эмоцый, пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі і зробіце шмат шыкоўных кадраў! Пішыце на e-mail: nptourism@npp.by ці стаўце + у каментарах, мы адправім вам правілы ўдзелу і заяву ўдзельніка Падрабязнасцi па тэл.: + 375 33 918 07 33 + 375 29 188 12 10

Вярнуцца да спісу