30.11.2017

З 12 лютага 2017 года ў сілу ўступіў ўказ Прэзідэнта «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду грамадзян». На працягу 5 сутак замежныя турысты з 80 краін свету могуць знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без афармлення ўязной візы.

Больш за 55 тысяч турыстаў з 67 краін свету наведалі Беларусь з лютага па лістапад 2017 года. У тым ліку ў Белавежскай пушчы пабывалі 3.3 тысячы замежных грамадзян, Аўгустоўскі канал і прылеглыя да яго тэрыторыі наведалі каля 40 тысяч.

ТОП-5 краін, турысты з якіх наведалі Беларусь на бязвізавай аснове:
  • Германія (больш за 8 тыс.);
  • Польшча (5.5 тыч.);
  • Італія (4.5 тыс.);
  • ЗША (4 тыс.);
  • Велікабрытанія (3.8 тыс.).

Вярнуцца да спісу