30.12.2019 Мінск

Belavia у чарговы раз б'е рэкорды! Нагадаем, што беларускага авіяперавозчыка неаднаразова прызнавалі адным з самых пунктуальных у свеце, а Нацыянальны аэрапорт Мінск адзначыў 23 снежня прылёт 5-мільённага пасажыра. На гэты раз «Белавія» з гонарам сустракала чатырохмільённага пасажыра, які скарыстаўся паслугамі авіякампаніі ў 2019 г. Шчасліўчыкам стала Таццяна Дзімітрава. Яна ўвесь час карыстаецца паслугамі авіякампаніі, паколькі часта лётае ў Парыж: у сталіцы Францыі жывуць яе дзеці і ўнукі. Таццяна атрымала шыкоўны падарунак ад Belavia: сертыфікат на 100 000 балаў праграмы лаяльнасці Белавія Лідар, які дазволіць ёй некалькі разоў злятаць у госці да родных бясплатна.

У 2018 г. паслугамі Belavia скарысталіся ў агульнай колькасці 3 386 113 пасажыраў. Станоўчы рост пасажырапатоку стаў магчымы за кошт з'яўлення новых напрамкаў, павелічэння колькасці рэйсаў і правядзення розных акцый, якія дапамагалі вандроўцам купляць авіябілеты па нізкіх коштах. 

Крыніца фота: https://belavia.by/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''