04.08.2017
Тэрмін знаходжання замежнікаў без рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі плануюць павялічыць з 5 дзён да 10 дзён. Пра гэта паведамляе начальнік аддзела дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Вадзім Забаронак.
У МУС ужо падрыхтаваны адмысловы законапраект. «Гэты законапраект ніяк не звязаны з бязвізавым рэжымам. Мы даўно да гэтага ішлі. Пытанне было толькі ў колькасці дзён. У выніку на дадзеным этапе сышліся на 10 сутак», – распавёў Вадзім Забаронак.
Ён удакладніў, што новая норма павінна зарабіць у 2018 годзе. Акрамя таго, каб замежнаму госцю не трэба было звяртацца ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі, МУС плануюць увесці электронную рэгістрацыю. «І, хутчэй за ўсё, мы прыйдзем да таго, што рэгістрацыя будзе бясплатнай», – дадаў Забаронак.
1
2...
475