На аўтамабіле
На аўтамабіле
Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні дарог паміж Усходам і Захадам. І калі падарожжа вы неразрыўна звязваеце з аўтадарогай, то чаму б не адправіцца ў Беларусь на ўласным аўто. Якасць аўтамабільных трас вас прыемна здзівіць. А па дарозе вы зможаце палюбавацца маляўнічай прыродай.
Сетка дарог агульнага карыстання дасягае 51 547 км (32 219 міль), большую частку складаюць дарогі з цвёрдым пакрыццём.
Рух у Беларусі правабакi. Выкарыстоўваюцца дарожныя знакі і правілы дарожнага руху міжнароднага ўзору. Існуюць пэўныя патрабаванні да кіроўцаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Важна ведаць, што з 2013 года ў краіне функцыянуе нацыянальная электронная сістэма платы за праезд па платных дарогах BelToll. Дадзеная тэхналогія дазваляе карыстальнікам дарогі аплачваць праезд без прыпынку транспартных сродкаў у пунктах збору аплаты.
Платнымі з'яўляюцца 1 189 км дарог краіны.
Тэрыторыю Беларусі перасякаюць два транс'еўрапейскіх транспартных калідора: нумар II (Захад – Усход) і нумар IX (Поўнач – Поўдзень) з адгалінаваннем ІХВ.
Аўтамабільная дарога М-1/Е30 Брэст – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі з'яўляецца ўчасткам транс'еўрапейскага транспартнага калідора нумар II (Берлін – Варшава – Мінск – Масква – Ніжні Ноўгарад), які злучае Германію, Польшчу, Беларусь і Расію. Сёння аўтамабільная дарога М-1/Е30 па тэхнічных параметрах адказвае міжнародным стандартам, на ёй прымяняюцца самыя сучасныя тэхналогіі і сродкі арганізацыі дарожнага руху. Большай яе часткі нададзены статус дарогі для аўтамабіляў, а значыць, тут павялічана дазволеная максімальная хуткасць руху да 120 км/ч.
Аўтамабільная дарога М-8/Е95 мяжа Расійскай Федэрацыі – Віцебск –Гомель – мяжа Украіны перасякае тэрыторыю рэспублікі з поўначы на поўдзень, мае працягласць 456 км і з'яўляецца участкам транс'еўрапейскага транспартнага калідора нумар IX, які злучае Фінляндыю, Літву, Расію, Беларусь, Украіну, Малдову, Румынію, Балгарыю і Грэцыю.
Адгалінаванне калідора ІХВ Гомель – Мінск – Вільнюс – Клайпеда забяспечвае выхад з абласцей Усходняй Украіны і Цэнтральнай Расіі да спецыялізаваных марскіх партоў Клайпеды, Вентспілса і Калінінграда.
Іншыя важныя у міжнародным дачыненні да аўтамабільныя магістралі:
- М-3 Мінск – Віцебск
- М-4 Мінск – Магілёў
- М-5/Е 271 Мінск – Гомель
- М-6/Е 28 Мінск – Гродна
- М-7/Е 28 Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі
- М-10 Граніца Расійскай Федэрацыі – Гомель – Кобрын
- М-11/E 85 Мяжа Літоўскай Рэспублікі – Ліда – Слонім – Быцень
- М-12/E 85 Кобрын – мяжа Украіны (Макраны).