Латино-бистро «Сальса»

Віцебск, вул. Суворава, 18

Кухня: Еўрапейская

Кафэ

Час працы: 10:00–23:00

Лаціна-бістро — незвычайны фармат фаст-фуда, які зараз даступны і ў Віцебску. У кафэ «Сальса» гатуюць сапраўдныя стравы ў мексіканскім стылі: смачныя, у меру вострыя і неверагодна духмяныя. Ежу на вынас пакуюць у крафтавую паперу, каб яна даўжэй заставалася гарачай. Існуе магчымасць дастаўкі страў на хату.

У меню лаціно-бістро прадстаўлены:

  • мексіканскія бурыта і така,

  • амерыканскія хот-догі і бургеры,

  • хашбраўн,

  • хрумсткія палачкі з шакаладам і інш.

«Сальса» можа таксама пахваліцца незвычайным інтэр'ерам, аформленым з выкарыстаннем традыцыйных мексіканскіх матываў: малюнкаў кактусаў, самбрэра, пякучых перчыкаў і індзейскіх арнаментаў. У такім месцы можна адсвяткаваць тэматычнае вяселле, карпаратыў у мексіканскім стылі ці дзень нараджэння. 

Калі будзеце ў Віцебску на экскурсіі ці ў туры і вам захочацца перакусіць чым-небудзь смачным, карысным і недарагім — зазірніце ў лаціна-бістро «Сальса» на пешаходнай вуліцы Суворава.

Крыніца фота:  https://vitebsk.biz/

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''