Кафе «Проспект» в Минске

Мінск, пр. Пераможцаў, 17

Кухня: Беларуская, Еўрапейская

Кафэ, Сталовая

Час працы: 11:00-22:00

Калі пасля прагулкі па Нямізе вам захацелася перакусіць, зазірніце ў кафэ «Праспект», размешчанае насупраць Палаца спорту. 

У гэтай утульнай установе сталы і крэслы выкананы з дрэва, а праз вялікія вокны льецца святло. Выбірайце столік каля акна і вы зможаце любавацца Мінскам падчас ежы. Можна абраць месца на зашклёнай тэрасе. Яе вокны выходзяць якраз на фантан. 

Кафэ працуе па прынцыпе сталовай, але не спяшайцеся рабіць высновы. Накормяць вас не горш, чым у рэстаране. Бярыце паднос і рухайцеся разам з чаргой. Тут гатуюць супы, салаты, агароднінныя закускі, піцу, пяльмені, дранікі, гарніры, мясныя і рыбныя стравы, птушку. Ёсць у кафэ і выбар дэсертаў: булачак, пірожных, тартоў і марожанага. 

Можна замовіць алкагольныя і безалкагольныя напоі, каву і гарбату. 



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''