Кафе «Буфет»

Брэст, вул. Камсамольская, 36

Кухня: Беларуская, Амерыканская, Еўрапейская

Кафэ

Час працы: 11:00 – 23:00

Пасля экскурсіі па музеі гісторыі горада Брэста здавольце голад і перадыхніце ў кафэ «Буфет», размешчаным непадалёк. 

Установае мае непрыкметную шыльду, але зазірніце ўнутр – і пакідаць яго вам не захочацца! Інтэр'ер выкананы ў стылі мадэрн. Асноўныя колеры карычневы і бэжавы. Багацце драўлянай мэблі і дэталяў, а таксама святла ствараюць утульную атмасферу. Разыначка інтэр'еру – стары музычны аўтамат! Дарэчы, працоўны. 

У кафэ падаюць стравы еўрапейскай, амерыканскай і беларускай кухні. Ёсць традыцыйныя для кафэ і рэстаранаў стравы, а ёсць хатнія, якія нагадаюць вам пра шчаслівыя моманты з дзяцінства. У меню прадстаўлены вялікі выбар халодных і гарачых закусак, салаты, супы, гарніры  і духмяныя соўсы да іх, гарачыя стравы з мяса і рыбы, пяльмені і дранікі ўласнай падрыхтоўкі, дэсерты. Ва ўстанове ёсць стравы для самых маленькіх наведвальнікаў: смачны курыны булён, пажыўны і карысны крэм-суп з брокалі, бульбяное пюрэ з хатняй сасіскай і курыныя нагетсы з бульбянымі смайлікамі. Дзеці абавязкова ацэняць ваш выбар! 

Да ежы прапануюць вялікі выбар алкагольных і безалкагольных напояў. 

Тут можна не толькі паесці і адпачыць, але таксама правесці перамовы, карпаратыў, вяселле ці іншае мерапрыемства. 

Ежу з кафэ можна замовіць з дастаўкай дадому ці ў офіс.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''