Bim Саfe
Bim Саfe
Мінск, пр. Пераможцаў, 5
Кухня: Італьянская, Еўрапейская
Кафэ
Час працы: 08:00 – 23:00
Утульнае кафэ з незвычайным інтэр'ерам размясцілася каля станцыі метро Няміга па адрасе праспект Пераможцаў, 5.
Інтэр'ер установы выкананы ў стылі мадэрн. Драўляныя сталы, смарагдавыя аксамітавыя крэслы і мноства кветак маментальна прыцягваюць увагу. У кафэ грае ціхая фонавая музыка, яна не перашкаджае гутарцы, але стварае настрой.
Ва ўстанове падаюць стравы еўрапейскай і італьянскай кухні. Тут можна смачна і нядорага паснедаць і паабедаць: на выбар прапануюць па некалькі комплексаў. Заўсёды ў наяўнасці гарачыя мясныя стравы, рыба, разнастайныя гарніры і салаты. Падаюць у кафэ і дэсерты: круасаны, булачкі, пірожныя, тарты і печыва.