Туры па Беларусі: куды з'ездзіць і што паглядзець

22.11.2023

Падарожнічаць па Беларусі камфортна і займальна: у краіне шмат увагі надаюць рэстаўрацыі гістарычнай спадчыны і развіццю інфраструктуры, а турыстычныя кампаніі арганізоўваюць спецыяльныя тэматычныя туры па Рэспубліцы Беларусь. Разгледзім самыя папулярныя напрамкі.

Палацы і замкі

«Мір-Нясвіж». Старажытныя населеныя пункты захоўваюць жамчужыны дойлідства краіны 16 стагоддзя: Мірскі замак і Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пасля рэстаўрацыі яны зноў сталі буйнымі цэнтрамі культуры: тут размяшчаецца музейная экспазіцыя, праходзяць фестывалі мастацтва і сучасныя інтэрактыўныя мерапрыемствы. Акрамя замка ў Нясвіжы, раім убачыць ратушу на Рыначнай плошчы, Слуцкую браму (гарадскія вароты 17 стагоддзя) і Фарны касцёл.

У невялікім мястэчку Косава ёсць яшчэ адна славутасць — палац Пуслоўскіх: помнік неаготыкі 19 стагоддзя быццам сышоў з казачнай ілюстрацыі. Ёсць легенда, што Косаўскі замак быў злучаны падземным ходам з Ружанскім — маёнткам Сапегаў. Сёння ўзор архітэктуры 17 стагоддзя адноўлены толькі часткова. На маршруце «Косава — Ружаны», ва ўрочышчы Мерачоўшчына, знаходзіцца дом-музей Тадэвуша Касцюшкі.

У Гродна можна пабываць у манаршых уладаннях: каралеўскім гатычным замку, які вядомы яшчэ з часоў Вітаўта, а таксама ў Новым замку 18 стагоддзя — месцы, дзе апошні кароль Рэчы Паспалітай падпісваў указы аб спыненні існавання велізарнай дзяржавы. 

Тут жа знаходзіцца самая старая царква Беларусі — Барысаглебскі (Каложскі) храм 12 стагоддзя. Прагуляўшыся па вулачках старога горада і разгледзеўшы Фарны касцёл, адпраўляйцеся на шпацыр па наваколлі — там вас чакаюць маляўнічы Аўгустоўскі канал і вёска Мураванка, дзе захавалася ўнікальная царква-крэпасць 16 стагоддзя, якая нагадвае сярэднявечны замак.
Палацы і замкі

Этнаграфічныя комплексы

Не абавязкова ад'язджаць далёка ад сталіцы, каб акунуцца ў атмасферу старадаўняга мястэчка: адпраўляйцеся ў Дудуткі, Азярцо і Сулу. Тут, у музеях побыту, кожны госць можа пазнаёміцца з рэканструкцыяй традыцый і старажытнай штодзённасці, беларускімі рамёствамі і старадаўнімі тэхналогіямі, народнымі абрадамі і нацыянальнымі стравамі.

Паркі і прыродныя запаведнікі

Дзікія лясы, чыстыя азёры, разнастайная флора і фаўна. Прырода — гонар і візітная картка Беларусі. Ацаніць прыродную разнастайнасць дазволіць, напрыклад, шпацыр па экасцежцы Бярэзінскага біясфернага запаведніка альбо наведванне Нацыянальнага парку. У Рэспубліцы іх чатыры: 

Апошнія атрымалі назву ад рэк, якія праходзяць паблізу нацыянальных паркаў. Вы ўбачыце ўнікальны водны ландшафт і зразумееце чаму Беларусь называюць «сінявокай». Выберыце сплаў на байдарках або каяках, каб палюбавацца прыгажосцю вады і дзікімі ляснымі масівамі. 

Наведванне Прыпяцкага нацыянальнага парку можна сумясціць са шпацырам па Тураве або Браслаўскім азёрах, якія суседнічаюць са старажытным горадам Браславам і яго Замкавай гарой. У Нарачанскім парку абавязкова наведайце прыродны комплекс «Блакітныя азёры».       

Гіганцкія дрэвы, вялікасныя зубры, маёнтак Дзеда Мароза і тры музейныя экспазіцыі — Белавежская пушча ўмее здзіўляць. Занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, старажытны лясны запаведнік суседнічае з Камянецкай вежай — адзіным захаваным сярэдневяковым данжонам (галоўнай гарадской вежай) Беларусі. Тут недалёка і да Брэста: у горадзе з тысячагадовай гісторыяй варта паглядзець на яго старую частку, а таксама наведаць Брэсцкую крэпасць-герой.
Паркі і прыродныя запаведнікі

Помнікі Перамогі 

Другая сусветная вайна сцерла з твару зямлі кожнага трэцяга беларуса, сотні культурных помнікаў і гістарычную забудову. Хатынь, Курган Славы, Лінія Сталіна — Маўклівыя сведкі трагічных падзей і помнікі вайсковай славы абавязковыя да наведвання ўсім, хто хоча аддаць даніну памяці подзвігу народа. 

Беларусь заўсёды славілася сваёй гасціннасцю. Зазірайце і вы, каб пазнаёміцца з багатай гісторыяй, а таксама на свае вочы ўбачыць помнікі культуры, якія вядомыя далёка за межамі краіны.

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу