Лячэнне пасля COVID-19 у санаторыях Беларусі: аднаўленне здароўя і сіл

22.12.2023

Каб працэс рэабілітацыі пасля COVID-19 прайшоў лягчэй і хутчэй, трэба дапамагчы арганізму аднавіць сілы. Зрабіць гэта зручна і эфектыўна ў санаторыі, дзе аднаўленне будзе праходзіць мэтанакіравана і сістэматычна. Здраўніцы Беларусі распрацавалі спецыяльныя праграмы для людзей, якія перанеслі захворванне. У якіх санаторыях іх прапануюць? Раскажам у артыкуле.

«Нафтан»

Санаторый размешчаны ў паўночнай частцы краіны: у лясным масіве горада Наваполацка Віцебскай вобласці, на ўзбярэжжы ракі Заходняя Дзвіна.

Для аднаўлення пасля COVID-19 у здраўніцы ёсць спецыяльная праграма рэабілітацыі. Яе дапоўніла і ўзгадніла доктар медыцынскіх навук Т.Л. Аленская. Лекар з'яўляецца загадчыцай кафедры медыцынскай рэабілітацыі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Каб скарыстацца праграмай, трэба купіць пуцёўку «Посткавід». Яна ўключае комплекс працэдур, накіраваных на скарачэнне тэрміну аднаўлення пасля перанесенага захворвання, і дыягнастычныя методыкі, якія дапамагаюць выявіць магчымыя ўскладненні дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм.

Сярод мадыцынскіх паслуг па гэтай праграме ёсць:

  • дыхальная гімнастыка і масаж;
  • фітатэрапія або кіслародны кактэйль;
  • інгаляцыі і электрасветалячэнне;
  • гала-і гіпаксітэрапія;
  • кінэзіёлагічнае тэйпаванне;
  • медыкаментознае лячэнне.

З дыягнастычных працэдур ўключаны ЭКГ, эхакардыяграфія і спіраграфія.
Нафтан санаторий

«Буг»

Экалагічна чысты раён, маляўнічы бераг ракі Мухавец — менавіта тут знаходзіцца буйная здраўніца краіны, якая функцыянуе круглы год. Гэта месца размешчана на паўднёвым захадзе Беларусі: Брэсцкая вобласць, Жлобінскі раён.

У санаторыі распрацавана санаторна-курортная пуцёўка «Аздараўленне лёгкіх». Яна падыходзіць людзям, якія перанеслі вострую пнеўманію, уключаючы COVID-19, і іншыя хваробы дыхальнай сістэмы.

У кошт лячэння ўваходзяць працэдуры:

  • парафіна-азакерытавыя аплікацыі — выграваюць тканіны, пашыраюць сасуды і дробныя бронхі, спрыяюць вывядзенню флегмы;
  • іглічныя ванны — аказваюць супрацьпрастудны і імунастымулюючы эфект, прафілактуюць рэцыдывы інфекцый;
  • масаж грудной клеткі — стымулюе кровазварот і адток лімфы, нармалізуе метабалічны працэс у тканках;
  • інгаляцыі — разрэджваюць флегму, ліквідуюць рэшткавыя з'явы ў лёгкіх;
  • спелеатэрапія — аказвае антыбактэрыяльны і супрацьзапаленчы эфект, прафілактуе абвастрэння хвароб органаў дыхання;
  • лячэбная фізкультура — умацоўвае мышцы грудной клеткі.

Таксама ўрач можа прызначыць біяптронтэрапію, арома- і фітатэрапію. Штодзённае піцце мінеральнай вады таксама ўваходзіць у праграму пуцёўкі.
Буг

«Бярэсце»

Яшчэ адзін санаторый Брэсцкай вобласці, які прымае гасцей для аздараўлення і лячэння хвароб розных медыцынскіх профіляў. Размешчана за 40 км ад абласнога цэнтра, на беразе возера Рагазянскае, у наваколлі змешанага лесу.

Для аднаўлення здароўя і сіл пасля COVID-19 у «Бярэсці» таксама дзейнічае праграма «Аздараўленне лёгкіх». У санаторна-курортную пуцёўку ўваходзяць дзве групы паслуг, якія прадастаўляюць:

  • па медыцынскіх паказаннях — лячэнне медыкаментамі, дыетатэрапія, лабараторныя даследаванні, кансультацыі профільных урачоў;
  • у абавязковым парадку — кансультацыя тэрапеўта, дыхальная гімнастыка, скандынаўская хада, масаж грудной клеткі, мінеральна-жамчужныя ванны з бішафітам, ароматэрапія або інгаляцыі, электрасветалячэнне, вітамінавы фітазбор.

Таксама гасцям прадастаўляецца магчымасць наведваць сеансы псіхатэрапіі і басейн з мінеральнай вадой.

Санаторна-курортныя праграмы для рэабілітацыі пасля COVID-19 у Беларусі складзеныя такім чынам, каб акцэнтаваць увагу на вырашэннi канкрэтных праблем, якія турбуюць перахварэлых. Няпрофільныя працэдуры яны, як правіла, выключаюць. Калі хочаце паралельна заняцца спадарожнымі захворваннямі, пасля кансультацыі лекара можна скарыстацца іншымі паслугамі здраўніц за дадатковую плату.

 

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу