Лячэнне боляў у суставах і спіне: выбар санаторыя ў Беларусі

28.12.2023

Лячэнне боляў у суставах і спіне — адзін з распаўсюджаных кірункаў у беларускіх здраўніцах. Якую з іх абраць? Каб дапамагчы вызначыцца, раскажам у артыкуле аб трох папулярных санаторыях краіны.

Якія хваробы медыцынскага профілю лечаць у здраўніцах?

Санаторыі спецыялізуюцца на лячэнні боляў у суставах і спіне, выкліканых рознымі захворваннямі:

  • рэўматоідным серапазітыўным і недыферэнцыяваным артрытамі,
  • падаграй,
  • рэактыўнай і псарыятычнай артрапатыямі,
  • хваробай Рэйтэра,
  • анкілазіруючым і недыферэнцыяваным спандылітамі.

Таксама людзі прыязджаюць у санаторыі, каб лячыць астэахандроз, наступствы траўмаў шыі, пазваночнiка і канечнасцяў.

«Світанак-Любань»

Санаторый размешчаны ў маляўнічым месцы Любанскага раёна Мінскай вобласці. Бліжэйшы да яго горад, Любань, знаходзіцца ў 16 км, да сталіцы — 162 км.

Тут карысна нават проста шпацыраваць па тэрыторыі, бо вакол — гаючы сасновы бор. Даўно вядома, што хвоі выдзяляюць эфірныя смалістыя рэчывы, карысныя для дыхальнай сістэмы. Яны валодаюць антысептычнымі ўласцівасцямі і дапамагаюць чысціць лёгкія ад шкодных часціц і мікраарганізмаў.

Ёсць у санаторыя і ўласная крыніца з мінеральнай вадой, якая паляпшае страваванне, падтрымлівае баланс мінералаў у арганізме, спрыяе вывядзенню пяску і камянёў. А прыняцце ваннаў дапамагае ў лячэнні скурных захворванняў і хвароб апорна-рухальнага апарата. Па складзе яна падобная да мінеральнай вады курорта Трускавец.

Гасцей чакае пяціразовае харчаванне з наборам дыет. Кожную сераду праводзяцца дні нацыянальнай кухні, дзе падаюць самыя смачныя стравы Беларусі.
«Світанак-Любань»

Паслугі здраўніцы

Сярод паслуг санаторыя варта вылучыць:

  • апірыфлексатэрапію — пчаліны яд выкарыстоўваюць для лячэння астэахандрозу, дэфармаванага астэаартозу, радыкуліту, запаленчых захворванняў суставаў, грыж;
  • гідрамасаж на апараце «Акварол Пра» — эфектыўны пры болях у суставах, рэабілітацыі пасля вывіхаў, пераломаў;
  • падводнае выцяжэнне пазваночніка — лячэбны эфект дасягаецца дзякуючы спалучэнню цёплай вады і тракцыі, якое расслабляе мышцы і выцягвае пазваночнік, ліквідуе наяўныя падвывіхі межпозвонковых дыскаў;
  • лазератэрапія суставаў — здымае набраканне, запаленне, купіруе болевы сіндром, рэкамендуецца пры астэахандрозе, міжпазваночных грыжах, артрозе, артрыце;
  • ударна-хвалевая тэрапія — сучасная тэхналогія лячэння захворванняў апорна-рухальнай сiстэмы, найбольш частыя да яе паказанні — болі ў плячы, паяснічным аддзеле спіны, ахіладзініі, тэндзініты, эпікандзіліты і тэрапія трыгерных кропак.

Праходзіць лячэнне могуць дарослыя і дзеці з трох гадоў.

«Сасновы бор»

Здраўніца знаходзіцца ў Радашковіцкім с/с Мінскай вобласці. Да бліжэйшага горада Маладзечна — 36 км, да Мінска — 50 км.

Сасновы бор, некранутая прырода, рака Рыбчанка — пейзажы на тэрыторыі проста зачароўваюць прыгажосцю. Тут вы абавязкова знойдзеце цікавы занятак у любую пару года: рыбная лоўля, катанне на катамаранах і лодках, збор ягад і грыбоў, шпацыры на лыжах.

У здраўніцы ёсць дзве свідравіны з мінеральнай вадой. Яна выкарыстоўваецца і для лячэння, і як сталовы напой. Шырока тут ужываюць і іншы прыродны рэсурс — натуральную гразь возера Дзікае. Яна падобная на гразі возера Малтаева і Боляш.

Ва ўстанове прапануюць пяціразовае харчаванне па індывідуальнай замове, ёсць дыеты. Па серадах таксама ладзяць дні нацыянальнай кухні.
«Сасновы бор»

Працэдуры для лячэння боляў у суставах і спіне

У санаторыі вялікі выбар ваннаў: радонавыя, мінеральныя, хларыдна-натрыевыя, ёдабромныя, жамчужныя, прэсныя, лекавыя, віхравыя і іншыя. Шырока ўжываецца гразе-і цеплалячэнне. 

З фізіятэрапеўтычных працэдур лекар можа назначыць:

  • ультрагукавую, магнітную або мікрахвалевую тэрапію;
  • электра- ці фонафарэз;
  • падводнае вертыкальнае выцяжэнне;
  • механічны масаж.

Лячэнне прадастаўляецца дарослым і дзецям з трох гадоў.

«Вясёлка»

Здраўніца, акружаная змешаным лесам, пабудавана на тэрыторыі Лiдскага раёна Гродненскай вобласці. Недалёка працякаюць дзве ракi: Нёман i Дзiтва. Ад санаторыя да Лiды — 20 км, да Мінска — 160 км. «Вясёлка» спецыялiзуецца на лячэннi дарослых iдзяцей з 3 гадоў.

У санаторыі вялікую ўвагу надаюць паўнавартаснаму харчаванню і вольнаму часу. Тут ёсць заказное меню. Штодзень праходзяць мерапрыемствы: дыскатэкі, канцэрты, прагляды кінафільмаў. Ёсць спартыўная пляцоўка, бібліятэка, сталы для настольнага тэніса, пункт пракату, басейн, сауна, караоке.
«Вясёлка»

Што прапануе здраўніца?

Акрамя традыцыйных ваннаў і гразелячэння, санаторый прапануе сучасныя методыкі, сярод якіх варта вылучыць:

  • карбаксітэрапію — ін'екцыі вуглякіслага газу добра здымаюць болевы сіндром у суставах, напружанне і спазм мышцаў, аказваюць супрацьзапаленчы эфект;
  • лазератэрапію — выкарыстоўваюць у комплексным лячэнні суставаў пазваночніка і канечнасцяў, прамяні пранікаюць на глыбіню 9–12 см, выграваюць тканіны і станоўча ўплываюць на метабалізм у іх;
  • парафіна-азакерытавыя аплікацыі — азакерыт аказвае супрацьзапаленчы і болесуцішальны эфект, працэдура добра зарэкамендавала сябе ў лячэнні наступстваў траўмаў суставаў, артрыту.
Камфортныя ўмовы, прыгожая прырода і сучасная медыцынская база зрабілі лячэбныя санаторыі Беларусі папулярнымі для многіх людзей, якія пакутуюць болямі ў суставах і спіне. Каб выбраць найбольш прыдатную здраўніцу, апірайцеся ад набору неабходных працэдур.
 

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу