Беларусь у зімовым убранні: дзе пакатацца на лыжах і адсвяткаваць Новы год

22.11.2023

Уявіце, як вы сустракаеце Новы год у коле блізкіх людзей, атрымліваючы асалоду ад надзвычайнай беларускай прыродай, стыльнай і камфортнай лакацыяй. Гарналыжныя і этнаграфічныя комплексы, старадаўнія замкі і нацыянальныя паркі ў Беларусі на Новы год прапануюць яркія святочныя праграмы. Арганізатары ўжо ўсё прадумалі за вас: забавы, ежу, размяшчэнне — засталося толькі выбраць прыдатны варыянт адпачынку.

Гарналыжныя курорты

«Беларуская Швейцарыя» — маляўнічая мясцовасць у Мінскай вобласці, адна з нямногіх, якую атачаюць узвышшы і ўзгоркі. Тут размясціліся мясцовыя гарналыжныя цэнтры «Раўбічы», «Сілічы» і «Лагойск». 

Снежныя вяршыні і ўтульныя домікі ў навагоднюю ноч падсвечаны феерверкамі: у праграме святочнага банкету — запальныя мерапрыемствы, стравы мясцовай і еўрапейскай кухні, музыка, сюрпрызы і конкурсы для дзяцей і дарослых. 

Для тых, хто прагне правесці зімовыя канікулы на схілах, некаторыя комплексы прапануюць спецыяльныя спартыўныя туры. Пасля іх прыемна расслабіцца ў СПА з лазняй, саунай і басейнам і прагуляцца ў цішыні заснежанага лесу перад вяртаннем у камфортныя апартаменты.
Raubichy zimoy.png

Этнаграфічныя комплексы 

Традыцыйныя беларускія Каляды трапляюць акурат у калядныя дні. Здаўна іх праводзілі з размахам, весялосцю, з песнямі і скокамі. Не ведаеце, дзе далучыцца да народных гулянняў і знайсці забавы да спадобы: ад шляхецкіх (княжых) да сялянскіх? Адпраўляйцеся ў вядомыя беларускія этнакомплексы: 

Аўтэнтычныя гістарычныя месцы дазволяць адчуць дух старажытных паданняў і легенд. Тут гасцей чакаюць гулянні ў старадаўніх традыцыях зімовых святаў, самабытныя абрады, гульні і карагоды, стравы і прысмакі.
Нацыянальныя паркі

Нацыянальныя паркі

Хочаце адзначыць Новы год у Беларусі з румянымі ад марознага паветра шчокамі і карагодам вакол векавой елкі? Адпраўляйцеся ў адзін з чатырох маляўнічых нацыянальных паркаў: 

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» — самы наведвальны сярод турыстаў, уваходзіць у спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Астатнія прыродныя комплексы таксама не менш захапляюць спалучэннем дзікай прыроды і развітай інфраструктуры. 

У навагоднюю ноч кожны з іх прапануе банкеты з мясцовай кухняй, забаўляльнай праграмай ля галоўнай елкі, традыцыйнымі гуляннямі і вясёлымі прадстаўленнямі батлейкі (народнага лялечнага тэатра). 

Назаўтра можна адправіцца ў лазню на дровах або сауну з купеллю. Затым пад вясёлы звон бразготак ліха пракаціцца на санках, запрэжаных конем, а пасля сагрэцца духмянай травяной гарбатай. Варта наведаць мясцовыя музеі, у адной толькі ў Белавежскай пушчы іх некалькі: народнага побыту, прыроды і археалагічны пад адкрытым небам.
Нацыянальныя паркі

У госці да беларускага Дзеда Мароза 

Дзе яго шукаць? Вядома сярод дрымучых соснаў і елак! Мясцовы Дзед Мароз аблюбаваў домік у Белавежскай пушчы, дзе разам са Снягуркай сустракае дарослых і маленькіх гасцей. 

А крыху далей, у нацыянальным парку «Прыпяцкі» можна зазірнуць у госці да Палескага Зюзю — беларускага фальклорнага бога зімы.

Новы год у замку

Калядныя зімовыя балі перанясуць вас у старую Еўропу. Акуніцеся ў атмасферу палацавых забаў Вялікага Княства Літоўскага і адчуйце сябе знатным шляхціцам на мерапрыемствах каралеўскага замка ў Гродне, замка ў Міры і рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы. Дарэчы, апошнія два ўваходзяць у спіс спадчыны ЮНЕСКА.

Калі вы вырашылі сустрэць Новы год у Беларусі, прыгатуйцеся: тут вас чакае незабыўны цёплы прыём, старажытная самабытная культура і маляўнічыя куткі прыроды.

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу