Глуск

На 1 студзеня 2016 года насельніцтва раённага цэнтра склала 7233 жыхара. Гарадскі пасёлак Глуск размяшчаецца на рацэ Пціч, якая з’яўляецца прытокам Прыпяці. Размешчаны даволі далёка ад абласных цэнтраў - Магілёва, Гомеля і сталіцы Рэспублікі Беларусь Мінска, ён, тым не менш, падтрымлівае інтэнсіўныя аўтадарожныя і чыгуначныя зносіны з усімі часткамі краіны і ніколі не спыняе свайго развіцця.

Гісторыя, якая налічвае тысячагоддзі

На тэрыторыі Глуска ёсць сляды паселішча, час існавання якога першым тысячагоддзям да нашай эры, гарадзішча жалезнага веку і руіны сярэднявечнага замка. Мала які населены пункт можа пахваліцца такой багатай гісторыяй і прадстаўнічым дыяпазонам артэфактаў.

Дата афіцыйнага адліку гадоў мястэчка, які ён ёсць цяпер, - 1360 год. Іван Гальшанскі - імя першага ўладальніка, сын якога Юры Думбравіцкі заснаваў на гэтых землях замак. Гальшанскія, Хаткевічі, Палубінскія - славутыя прозвішчы радавітых шляхцічаў, дзейнасць якіх спрыяла росквіту горада. Пра тое, што ён сапраўды квітнеў, кажа ўжо той факт, што Я. Хаткевіч насіў тытул «графа на Шклове, Быхаве, Мышы і Глуску». Гораду было падаравана права на правядзенне тут кірмашоў, а гэта дарагога варта: хуткія тэмпы набірае развіццё гандлю, з’яўляецца транспартная сістэма, следам удасканальваецца і рамяство.

Будаўніцтва першага замка, яго наступнае развіццё і перабудаванне тлумачыцца зацікаўленасцю ўладальнікаў у, перш за ўсё, яго абарончых і фартыфікацыйных якасцях. Невыпадкова замак распланаваны па рэкамендацыі кнігі XV стагоддзя «Аснова вайсковай фартыфікацыі», якая з’яўлялася правобразам сур'ёзных падручнікаў па ваеннай справе больш позніх часоў. Вось чаму былі ў замку і падземныя хады, і ахоўныя равы з пад'ёмным мастом, і земляны вал (які, дарэчы, захаваўся і да нашых часоў). Будаўніцтва фартыфікацый тлумачыцца тым, што абараняцца ў тыя часы было ад каго: напады крымскіх татараў, казачых загонаў, баі падчас перадзелаў Рэчы Паспалітай, самаўпраўнасць гусар, якія мімаходам прайшлі праз мястэчка, накіроўваючыся на поле боя пад Смаленск. Ліхія часы, скрыжаванне інтарэсаў.

Не абдзялялі ўладальнікі земляў увагай і духоўнае жыццё. У 1662 году ў Глуску быў пабудаваны касцёл пры манастыры бернардынаў.

На жаль, усе пабудовы тых часоў былі драўлянымі, а ў полымі войн і выпадковасцяў гарэла нават глеба, таму і знікла шматлікае з твару зямлі.

Выбітнасці і памятныя месцы, даступныя для агляду

Але шэраг выдатных мясцін захавалўся і чакае сваіх наведвальнікаў. Вось іх пералік:

  • дагістарычнае паселішча,
  • гарадзішча жалезнага стагоддзя (часы Кіеўскай Русі),
  • руіны сярэднявечнага замка,
  • рэшткі манастыра бернардынцаў,
  • рэшткі земляных умацаванняў XVI-XVII стагоддзяў,
  • традыцыйна-гістарычная радавая пабудова пачала XX стагоддзя.

Годныя ўвагі і помнікі, мемарыяльныя сведчанні новай і найноўшай гісторыі:

  • мемарыяльны комплекс героям Вялікай Айчыннай вайны,
  • журботныя помнікі ахвярам генацыду яўрэйскага насельніцтва (больш за тры тысячы глускіх яўрэяў загінулі ў гета, арганізаваным фашысцкімі акупантамі ў Глуску),
  • помнік-мемарыял ваярам-афганцам,
  • мемарыяльная дошка Зміцеру Жыжкевічу, герою рэвалюцыі і грамадзянскай вайны,
  • мемарыяльная дошка Сяргею Грахоўскаму, класіку беларускай літаратуры, выхадцу з гэтых месцаў.

Паважае мястэчка Глуск памяць продкаў, расце і развіваецца ў адпаведнасці з іх строгімі загадамі - мірна, праведна, паступальна. І заўсёды іясцовыя жыхары радуюцца магчымасці з цікавасцю на іншых паглядзець і сябе паказаць, бо, бясспрэчна, ім ёсць, што паказваць.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу