Завушша

Вёска Завушша. За ракой Уша

За ракой Уша вандроўца, які прагне новых адкрыццяў і ўражанняў, знойдзе для сябе вёску Завушша. Размешчана яна ў Мінскай вобласці, Нясвіжскім раёне. Тысячы дарог, па абочынах якіх растуць векавыя дрэвы, вядуць да Завушша.

Цікавая вёска і як захавальнік гісторыі, і проста як яшчэ адзін прыгожы населены пункт, якіх у Беларусі тысячы. Пражывае ў Завушшы ўсяго каля трыццаці чалавек. Зручнае месцазнаходжанне - гэта адзін з плюсаў Завушша. Вёску перасякае аўтамабільная дарога па кірунку Нясвіж - Сноў - Баранавічы. На адлегласці ў восем кіламетраў ад Завушша знаходзіцца мястэчка Гарадзея. Менавіта тут можна сесці на цягнік ці электрычку і дабрацца ў бок Мінска ці Брэста.

Фарфоравыяя сервізы

Бярозавыя гаі ўздоўж дарог, хвойныя лясы, маляўнічая рака… Напэўна, менавіта з-за прыгожай прыроды беларуская шляхта выбірала менавіта гэта паселішча, каб будаваць тут свае пышныя сядзібы, разбіваць паркі і ствараць водарныя сады.

На жаль, нешматлікае захавалася да нашых дзён, але тое, што захавалася – па-сапраўднаму ўражвае. Да прыкладу, руіны капліцы-пахавальні канца XVIII стагоддзя, тры свірана і гаспадарчыя пабудовы, сядзібны двор Мараўскіх, лядоўня, а таксама вадзяны млын XIX стагоддзя.

Застылыя ў часе, стаяць яны, акружныя дрэвамі і хмызнякамі, маўкліва захоўваючы таямніцы шляхетных асоб, што ў розныя часы жылі і кіравалі гаспадаркай тут.

Вёска жыве

А тым часам у самай вёсцы пачынаецца чарговая раніца: спяваюць пеўні. І раптам на дарозе з'яўляецца турыстычны аўтобус. Неабыякавыя да архітэктурных помнікаў людзі, якія вандруюць у бок Нясвіжскага замка, выйдуць у маленькім Завушшы, каб паглядзець на помнікі мінулага. Масіўныя калоны, драўляныя гаспадарчыя будынкі, узведзеныя з каменя сцены - усё гэта, з аднаго боку, не ўпісваецца ў сучаснае жыццё вёскі. З іншага ж - стварае непаўторную атмасферу мінулага, якое асцярожна захоўваецца ў гэтым маленькім беларускім кутку.

Вялікая частка тэрыторыі належыць цяпер сельскагаспадарчаму прадпрыемству «17 верасня», некаторыя жыхары працуюць там.

Бязмежныя палі, на якіх выгадоўваюць цяпер розныя садавіна агароднінныя культуры, калісьці былі палямі бітваў. У часы войн людзі галадалі і спадзяваліся толькі на ўрадлівасць зямлі. Магчыма, таму некаторыя вёскі страцілі па-сапраўднаму каштоўныя для цяперашняга часу выдатныя мясціны. А тое, што захавалася - патрабуе рэстаўрацыі.

Як ведаць, але добра адно, што людзі памятаюць пра мінулае, яны прыязджаюць да тых месцаў, назіраюць, суперажываюць і захапляюцца нашай гісторыка-культурнай спадчынай. І, хто ведае, магчыма, што калі-небудзь з'явяцца інвестыцыйныя праекты, якія будуць спрыяць аднаўленню выбітнасцяў і былой прыгажосці.

Ясна адно: беларуская вёска не памірае, бо на зямлі працуюць людзі, яны ўносяць свой унёсак у жыццё Беларусі. Імкнуцца, каб будучае пакаленне таксама памятала як пра шляхецкія прозвішчы дынастый, што ўладарылі тут, так і нялёгкіх часоў у гісторыі народа. Відавочны прыклад - вёска Завушша.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу